Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Канадзе аднавілі беларускі Эўфрасіньнеўскі крыж, якому Арсеньнева прысьвяціла верш

абноўлена

У Канадзе аднавілі беларускі Эўфрасіньнеўскі крыж, якому Арсеньнева прысьвяціла верш
У Канадзе аднавілі беларускі Эўфрасіньнеўскі крыж, якому Арсеньнева прысьвяціла верш
У суботу 28 верасьня беларусы Канады сабраліся ў сакральным месцы — Прошчы Пакутнікаў (Martyrs’ Shrine) каля антарыйскага гораду Мідлэнд, каб аднавіць Беларускі Эўфрасіньнеўскі Крыж, паведамляе Галоўная управа Згуртаваньня беларусаў Канады.

Крыж быў упершыню пастаўлены ў гэтым традыцыйным месцы паломніцтва прадстаўнікамі беларускай дыяспары з усяго сьвету ў 1988 годзе у памяць 1000-годзьдзя хрысьціянства ў Беларусі. Арганізатарамі і галоўнымі фундатарамі гэтага праекту былі Вінцук і Раіса Жук-Грышкевічы, на ўрачыстае адкрыцьцё Крыжа прыяжджала Натальля Арсеньнева, якая прысьвяціла Беларускаму Крыжу ў Мідлэндзе адзін з сваіх вядомых вершаў.



У гэтым годзе Крыж давялося дэмантаваць, бо за дваццаць пяць гадоў драўніна, зь якой ён быў зроблены, спарахнела дарэшты. Дзякуючы ахвяраваньням беларускай грамады Канады, Амэрыкі й Беларусі і працы рук Юркі Шаўчэнкі, на сьвята Узьвіжаньня паўстаў новы чатырохметровы Крыж. Падчас урачыстай службы Крыж асьвяціў япіскап Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Ўладыка Сьвятаслаў. Напрыканцы службы беларусы Канады прасьпявалі традыцыйны гімн «Магутны Божа».

Крыж увасабляе надзею беларускай грамады на вызваленьне й адраджэньне вольнай Бацькаўшчыны, што, на жаль, ня страціла актуальнасьці й сёньня. Першы Крыж быў пастаўлены пакаленьнем паваенных эмігрантаў, сёньня новае пакаленьне беларусаў Канады пацьвердзіла сваю адданасьць справе Беларушчыны.



Фота: Васiль Гусакоў i Валянцiна Шаўчэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG