Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандар Румак.
«У Беларусі, як і ў іншых краінах, намецілася ўстойлівая тэндэнцыя росту долі пажылых людзей у агульнай колькасьці насельніцтва,. Працэс старэньня выяўляецца ў паступовым павелічэньні долі старэйшых узроставых групаў ва ўзроставай структуры», — цытуе БелТА намесьніка міністра.
Паводле клясыфікацыі ААН, насельніцтва лічыцца старым, калі доля людзей ва ўзросьце 65 і болей гадоў складае 7% і вышэй. У Беларусі 1 млн. 244 тыс. жыхароў старэйшыя за 65 гадоў — гэта 13,1% ад агульнай колькасьці насельніцтва.