«Высокія тэмпы росту ўнутранага попыту, выкліканыя пашырэньнем крэдытаваньня і далейшым ростам заробкаў, павялічваюць рызыкі празьмернага росту імпарту і далейшага пагаршэньня зьнешніх пазыцый беларускай эканомікі, што патэнцыйна можа прывесьці да паўтору крызісных працэсаў, якія мелі месца ў 2011 годзе», — гаворыцца ў прагнозе.
Паводле Мінэканамразьвіцьця, дэфіцыт бягучага рахунку па выніках 2013 году павялічыцца да 3 млрд даляраў (4,6% ВУП).
«Пашырэньне дэфіцыту па рахунку бягучых апэрацый ва ўмовах адсутнасьці ўстойлівых паступленьняў фінансаваньня ў выглядзе непасрэдных замежных інвэстыцый або сродкаў, атрыманых ад прыватызацыі, будзе прыводзіць да неабходнасьці павялічваць зьнешнія запазычаньні, а таксама аказваць ціск на міжнародныя рэзэрвовыя актывы. Гэтыя тэндэнцыі ўжо прыводзяць да паступовага аслабленьня курсу беларускага рубля і да росту дэвальвацыйных чаканьняў», — прагназуе Мінэканамразьвіцьця.
У 2013 годзе абменны курс беларускага рубля можа зьнізіцца ў сярэднім на 14%. У 2014 годзе чакаецца далейшае зьніжэньне кошту беларускага рубля, якое складзе каля 37%. А гэта прывядзе да росту інфляцыі (прагноз на 2013 год — 20–21%).
Паводле прагнозу, захоўваецца невысокі зьнешні попыт з боку асноўных гандлёвых партнэраў Беларусі. Па выніках 2013 году чакаецца скарачэньне экспарту тавараў у намінальным выражэньні на 13% (у першым паўгодзьдзі 2013 году экспарт беларускіх тавараў зьнізіўся на 22,3%).
«Моцны эфэкт на зьніжэньне аб’ёмаў экспарту параўнальна зь мінулым годам аказала актыўнае выкарыстаньне шэрых схемаў экспарту нафтапрадуктаў у першым паўгодзьдзі 2012 году», — паведамляе Мінэканамразьвіцьця Расеі.
23 траўня 2011 года Нацбанк дэвальваваў беларускі рубель на 56%.