Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць спосабаў абараніць слых


Амэрыканскі інстытут Дом вуха прапануе пяць спосабаў абараніць свой слых.

Паводле навукоўцаў, празьмерны шум зьяўляецца прычынай прыкладна 30 адсоткаў усіх стратаў слыху, і гэты тып страты слыху можна прадухіліць.

Доўгае ўзьдзеяньне гуку мацнейшага за 85 дэцыбэлаў можа прывесьці да страты слыху. Звычайная размова праходзіць пры ўмераным узроўні шуму ў 50-70 дэцыбэлаў. Шум матацыкла або газонакасілкі складае 85-90 дэцыбэлаў. Шум тыповага рок-канцэрту вымяраецца ад 110 да 120 дэцыбэлаў, сіла гуку сырэны хуткай дапамогі або рэактыўнага рухавіка пры ўзьлёце самалёта складае 119-140 дэцыбэлаў. Рэгулярнае слуханьне ў слухаўках таксама можа быць небясьпечным, калі гучнасьць занадта вялікая.

Страта слыху праз шум, як правіла, бязбольная, паступовая і сталая, але яе можна на 100 адсоткаў прадухіліць. Вось пяць спосабаў:

1. Кантралюйце свой час, калі чуеце гукі большыя за 85 дэцыбэлаў, і рабіце кожныя 15 хвілін «ціхія» перапынкі. Максымальна можна 8 гадзінаў бясьпечна чуць гук да 85 дэцыбэлаў, максымальны час бясьпечна чуць гук 100 дэцыбэлаў складае толькі 15 хвілінаў.

2. Пазьбягайце небясьпечнага акустычнага асяродзьдзя. Калі вы павінны павышаць свой голас, каб вас пачулі, значыць вы знаходзіцеся ў патэнцыйна небясьпечным асяродзьдзі для вашага слыху. Гэта адбываецца падчас гучных выступаў музыкаў, працы з электраінструмэнтам і кіраваньня аўтамабілем з апушчаным акном на высокіх хуткасьцях.

3. Кожны раз, калі вы ня можаце пазьбегнуць экстрэмальнага гуку, выкарыстоўвайце такія сродкі абароны органаў слыху, як спэцыяльныя затычкі для вушэй або навушнікі. Пры праслухоўваньні музыкі і размоваў зьвярніце ўвагу на высокую ступень абароны слыху.

4. Пасуньцеся далей ад манітораў або гукаўзмацняльнікаў на сцэне. Займіце пазыцыю не насупраць выступоўцы.

5. Калі вы заўважылі, што чуеце горш, альбо раптоўнае зьмяненьне слыху або боль у вуху, наведайце оталярынголяга ( ЛОР ) або спэцыяліста па вушных хваробах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG