Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск едзе кіраўнік дэпартамэнту Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў


Гунар Віганд
Гунар Віганд
Як паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве Эўразьвязу ў Беларусі, Гунар Віганд будзе знаходзіцца ў Менску 24 і 25 верасьня.

«Яго працоўны візыт будзе галоўным чынам прысьвечаны дыялёгу аб мадэрнізацыі — спадар Віганд сустрэнецца з усімі зацікаўленымі бакамі, каб абмеркаваць напрамкі, па якіх дыялёг можа разьвівацца ў будучыні», — гаворыцца ў паведамленьні прадстаўніцтва.

Віганд ня раз сустракаўся з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай апазыцыі.

Але сам ён рэдка наўпрост выказваецца пра сытуацыю ў Беларусі.

18 чэрвеня 2013 Віганд заявіў: «Вызваленьне двух палітычных зьняволеных (маюцца на ўвазе былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў і яго давераная асоба на выбарах Зьміцер Бандарэнка, якіх вызвалілі ўвесну 2012-га) не перавяло мяч на бок Эўразьвязу. Мяч застаецца ў Менску. Мы, верагодна, можам пашырыць колькасьць асобаў, у дачыненьні да якіх дзейнічае забарона на ўезд».

Апошні раз Гунар Віганд наведваў Менск у сьнежні мінулага году. Ён сустракаўся зь міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, зь якім, паводле прэсавай службы МЗС, абмеркаваў «комплекс пытаньняў, якія тычацца бягучага стану адносінаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам і шляхоў іх нармалізацыі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG