І слова «форма» гэтым разам я ўжываю ў самым прамым ягоным значэньні. Якая форма на Аляксандры Лукашэнку? І якое ў яго насамрэч вайсковае званьне?
Годзе ў 1992-93 ў перапынку сэсіі ВС у фае Дома ўраду група дэпутатаў гутарыла з міністрам абароны, і нехта паскардзіўся, што вось жа зацягваецца наданьне чарговых афіцэрскіх званьняў (у запасе іх давалі пасьля праходжаньня збораў, а на зборы дэпутатаў, зразумела, не заклікалі).
— Дык у чым праблема, хлопцы? Хай Шэйман (ён быў сакратарам Камісіі па абароне — С.Н.) падрыхтуе сьпіс — усім лейтэнантам ды капітанам дадзім адразу маёра!
Пры размове былі і мы з Валянцінам Голубевым. Абодва мы адслужылі «афіцэрамі-двухгадзічнікамі» і пайшлі з войска старэйшымі лейтэнантамі.
Я бы схлусіў, калі б сказаў, што мы без цікавасьці аднесьліся да прапановы міністра. Кожны, хто служыў у войску, ніколі не адмовіцца ад чарговага званьня (ва ўсялякім разе, я такіх людзей ня ведаю). А тут, у нашым з Валянцінам выпадку — можна было нават «пераскочыць» праз зорку. Але нешта нас стрымала. Са старлея адразу маёрам зрабіўся, наколькі было вядома,толькі Гагарын — за касьмічны палёт. У космас мы не ляталі, нейкімі асаблівымі вайсковымі заслугамі ня вызначыліся, і ўвогуле, афіцэрскае званьне, па маім разуменьні, у мірны час трэба заслужыць на палігоне, у казарме, ва ўсялякім разе, у дзеючым войску, а ніяк не на парлямэнцкай трыбуне.
І таму ніякіх дакумэнтаў мы з Голубевым міністру абароны не падавалі.
А вось іншы наш калега, выглядае, прапановай скарыстаўся . Бо калі ў 1990 годзе ў «аб’ектыўках» насупраць графы «вайсковае званьне» у А.Лукашэнкі фігуравала «старэйшы лейтэнант», дык потым — «маёр». А ў 2004 годзе ў інтэрвію «Свабодзе» тагачасная прэсавая сакратарка Лукашэнкі Натальля Пяткевіч паведаміла, што вайсковае званьне яе патрона — падпалкоўнік.
Але пагонаў падпалкоўніка на кіцелі Лукашэнкі ніхто ня бачыў.
Закон «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» (прыняты Вярхоўным Саветам 12 скліканьня 5 лістапада 1992 г., апошняе дапаўненьне — 22 сьнежня 2011 г). у артыкуле 54 вызначае сьпіс вайсковых званьняў, вышэйшае зь якіх — генэрал-палкоўнік.
У адпаведнасьці з арт. 55 гэтага закону, званьні ад палкоўніка і вышэй надаюцца прэзыдэнтам краіны, да падпалкоўніка — «службовымі асобамі ў адпаведнасьці зь іх кампэтэнцыяй». Што азначае — званьне падпалкоўніка Лукашэнка мог атрымаць загадам міністра абароны, і такі загад быў бы законны. Гэтак як не падвяргаўся сумневу статус Лукашэнкі галоўнакамандуючага — да моманту, пакуль ня ставілася пад пытаньне ягоная легітымнасьць як прэзыдэнта.
Скажу нават, што з улікам ўзросту (у 2004 Лукашэнку было 50) — гэта ня самая бліскучая вайсковая кар’ера.
Хаця зусім магчыма, што кар’ера якраз атрымалася бліскучай. Бо нельга выключыць, што Лукашэнка, які дэ-факта займае кабінэт на пятым паверсе дому па Карла Маркса, мог «законна» надаць сабе званьне і генэрал-палкоўніка. У гэтым ён паўтарыў бы Леаніда Ільліча Брэжнева, які ў 1976 годзе атрымаў званьне маршала Савецкага Саюзу, якое надавалася паводле рашэньня Палітбюро ЦК КПСС — у той час як сам Брэжнеў быў на чале гэтага самага Палітбюро.
Праўда, падабенства з Брэжневым было б не зусім поўнае.
Па-першае, фармальна ўказ аб наданьні маршальскага званьня Брэжневу падпісваў старшыня Прэзыдыюму ВС СССР Падгорны.
Па-другое, і пагоны, і кіцель маршала Савецкага Саюзу Брэжнева цалкам адпавядалі статутным патрабаваньням. Ня толькі ў нарматыўных дакумэнтах міністэрства абароны — але ў кожнай энцыкляпэдыі вы маглі паглядзець, як выглядаюць пагоны маршала: унізе — вялікая зорка, уверсе- дзяржаўны герб СССР. І літаральна так і было ў «камуніста нумар адзін».
Начапіць якія—небудзь неіснуючыя пагоны ды ўпрыгожыць сябе не прадугледжанымі вышыванымі золатам вэнзэлямі Леаніду Ільічу не прыходзіла ў галаву нават у той пэрыяд ягонага жыцьця, якія гісторыкі вызначаюць як «застой», а псыхіятры — як «старэчы маразм».
Брэжнеў вайсковыя званьні да генэрал-маёра атрымліваў у дзеючым войску (прычым на фронце) і, як выглядае, паважаў правілы нашэньня вайсковай формы. Ня ведаю, як было ў часы Брэжнева, а ў часы, калі праходзілі службу аўтар гэтых радкоў і Лукашэнка (пачатак і сярэдзіна 1980-ых) за парушэньні гэтых правілаў афіцэраў каралі. Адхіленьне эмблемы ў пятлічцы на пяць мілімэтраў — і вось ты ў «штрафніках». Ну а што было б з чалавекам, які начапіў на сябе пагоны, не адпаведныя ягонаму званьню, мне нават уявіць цяжка.
Пагоны ж, якія носіць Лукашэнка, увогуле не адпавядаюць ніякім званьням, прадугледжаным артыкулам 54 Закона «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» (я ўсё ж сыходжу з таго, што апошняе законнае званьне Лукашэнкі — падпалкоўнік. Ва ўнутраных вайсковых дакумэнтах гэтае званьне абазначалася як п/п-к).
Ці ёсьць такая прага да бутафорыі вынікам душэўнага стану, які ў канцы жыцьця перажыў Брэжнеў — хай вызначаюць мэдыкі. Вайскоўцы ж, якім на манэўрах патрапіць на вочы гэты чалавек у непрадугледжаным статутам мундзіры з дзіўнымі пагонамі, павінны канстатаваць парушэньне статуту падпалкоўнікам і вызначыць меру пакараньня.
Праўда, у маім дывізіёне камандзір дыфэрэнцыявана падыходзіў да пакараньня. Ён разумеў, што пасадзіць на 5 сутак на гаўпвахту мяне — гэта як узнагародзіць: афіцэраў-арыштантаў чысьціць пляц не прымушалі, а за магчымасьць пачытаць ды адаспацца я толькі дзякуй скажу. Таму — тыдзень кантраляваць пад’ём салдатаў (6.00), а пасьля пад’ёму — крос 5 км. Ну а некаторых іншых адпраўлялі на гаўпвахту (за парушэньне формы адзеньня — да 5 сутак).
Мяркую, што хакеісту, канькабежцу, лыжніку п/п-ку Лукашэнку крос бегчы — гэта як мне чытаць. Таму — гаўпвахта.