Гэтым разам увазе чытачоў прапануецца аб’ёмістая праца дасьледчыка, навукоўца Анатоля Тараса «Кароткі курс гісторыі Беларусі. ІХ-ХХІ стагодзьдзі».
Паводле аўтара, падставай да напісаньня кнігі стала непрымальная, часта груба сфальшаваная трактоўка беларускай гісторыі з боку ангажаваных экспэртаў Расеі, Польшчы, Літвы ды іншых дзяржаў.
Як піша спадар Тарас, савецка-расейская гістарыяграфія дзесяцігодзьдзямі «навукова» абгрунтоўвае імпэрскі разбой, масквацэнтрызм, міт аб гістарычнай місіі Сьвятой Русі і г.д. Для бальшыні польскіх гісторыкаў дагэтуль Беларусь — толькі ўсходняя ўскраіна Польшчы (крэсы всходне), а беларускі народ — частка польскага народа, якая падверглася русыфікацыі. Літоўскія тэарэтыкі тыражуюць фантазіі аб заваёве колішніх беларускіх земляў ваяўнічымі «літоўцамі», пад якімі маюцца на ўвазе жамойты і нейкія аўкштайты, якія, на перакананьне спадара Тараса, ніколі не існавалі. Гэтыя ды іншыя цьверджаньні сталі нагодай, каб паказаць падзеі айчыннай гісторыі з нацыянальнага пункту гледжаньня.
Але чаму, зьвяртаючыся да вытокаў беларускай гісторыі, аўтар арыентуецца на расейскамоўнага чытача? Спадар Тарас тлумачыць гэта тым, што больш за два стагодзьдзі расейскай тыраніі далі плён — 98% беларусаў ня толькі чытаюць, але і думаюць па-расейску:
«Я шмат спрачаўся з нашымі дзеячам адраджэньня на гэты конт. Я ім казаў: якія ж вы палітыкі, калі проста хочаце дажыць да такіх часоў, што наш народ — невядома чаму — раптам зьвернецца да роднай мовы? Гэта ж трэба ствараць, будаваць! Кніжныя выданьні на беларускай мове 98% насельніцтва чытаць ня хоча. Таму пішыце ім тэксты ў пытаньнях гісторыі, нацыянальнай культуры на расейскай мове, на іншых мовах. А калі вы сфармуеце нацыянальную ідэнтычнасьць, прыйдзеце да ўлады, вось тады можна прымаць адпаведныя рашэньні: ад 1 студзеня ўсе пераходзяць на беларускую мову, а хто не пяройдзе, той паедзе здабываць торф ці выправіцца на лесапавал — за тое, што ганьбіць дзяржаўную мову. А пакуль людзям лепш заходзіць расейская мова. Мы ведаем, што так званы сярэдні чалавек пра нашу гісторыю ня ведае нічога. Было шмат апытаньняў кшталту „якіх выдатных дзеячаў беларускай гісторыі вы ведаеце?“. Францыск Скарына, Кацярына ІІ, Пётар І. Вось рэальнае веданьне сваёй гісторыі. А як чалавек можа паважаць айчынную культуру, родную мову, калі ён нічога пра гэта ня ведае?».
Я пацікавіўся ў Анатоля Тараса, які гістарычны прамежак нагадвае яму сёньняшні палітычны лад у Беларусі? Ці можна правесьці нейкія паралелі, ці было нешта падобнае ў прамінулай гісторыі?
«Ну, якія паралелі? Была калісьці незалежная дзяржава --- Вялікае Княства Літоўскае. Потым 220 гадоў не было ня толькі ніякай дзяржавы, а нават аўтаноміі. Урэшце зноў зьявілася незалежная дзяржава — ніхто за гэтую незалежнасьць, дзеля справядлівасьці, нават ня біўся. Але вельмі цяжка праводзіць нейкія паралелі — зусім іншы час, зусім іншы лад. Тады быў фэадалізм, а зараз ніхто ня ведае, што ў нас. Бо на Захадзе інфармацыйнае грамадзтва, а ў нас якое? Стабільнае? Калі ніяк, то хай будзе так... Аднойчы я шоў па вуліцы і падумаў: каб я зрабіў дзяржаўны замах і прыйшоў бы да ўлады, то назваў бы краіну БНР. Але не Беларуская Народная Рэспубліка, а Беларуская Нацыянальная Рэспубліка. Чаму не? Абрэвіятура тая ж, а зьмест іншы. І сказаў бы грамадзянам: усё, даражэнькія, зноў жа, ад 1 студзеня ўсе вы — беларусы. Мяне запытаюць: а нацыянальныя меншасьці? Ніякіх нацыянальных меншасьцяў, у нас унітарная дзяржава. А зямляцтвы? Толькі для тых, хто прыехаў з замежных краінаў. Гэта, маўляў, не дэмакратычна. А я не дэмакрат. Ніякай дэмакратыі ня будзе, у нас будзе Беларуская Нацыянальная Рэспубліка. Ну, як вы ведаеце, такія погляды мала хто падзяляе. Гэта так, паўжартліва. А наогул, калі кажуць — ён не дэмакрат — пра каго-небудзь, у тым ліку і пра мяне, дык гэта ўжо як прысуд. Забіць яго, а яшчэ лепш — утапіць, каб пакутаваў болей».
Анатоль Тарас — заснавальнік гістарычных альманахаў «Дзяды», і «Запісы таварыства аматараў беларускай гісторыі». Каардынатар і рэдактар сырыі брашураў «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры», аўтар і складальнік кнігаў гістарычнай тэматыкі: «1812 год — трагедыя Беларусі», «Навуковы антыкамунізм і антыфашызм», «Анатомія нянавісьці: расейска-польскія канфлікты ў ХVІІІ-ХХ стагодзьдзях», «Гісторыя імпэрскіх адносінаў: беларусы і расейцы. 1772-1991», «Войны Маскоўскай Русі зь Вялікім Княствам Літоўскім і Рэччу Паспалітай у ХІV ХVІІ стагодзьдзях» і г.д.