Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачынаюць судзіць Юрыя Данькова


Юрый Данькоў
Юрый Данькоў

18 верасьня ў Маскоўскім судзе Менску пачнецца працэс над Юрыем Даньковым.

Вядомага ўладальніка «Данькоў-клюбу» будуць судзіць за зачыненымі дзьвярыма. Весьці працэс будзе судзьдзя Натальля Кузьняцова.

Юрый Данькоў быў затрыманы ў верасьні 2012 году і з таго часу застаецца пад вартай. Паводле Сьледчага камітэту, Данькову інкрымінавана некалькі злачынстваў, у тым ліку ўтрыманьне пры клюбе прытону, уцягваньне ў прастытуцыю, падробка дакумэнтаў, ухіленьне ад падаткаў. Вядома, што сваёй віны Юрый Данькоў не прызнае.

Сваякі Юрыя Данькова ад кантактаў з журналістамі пакуль ухіляліся. «Данькоў-клюб», паводле яго супрацоўнікаў, працуе, але з пэўнымі абмежаваньнямі.

У 2001 годзе Юрый Данькоў быў прэтэндэнтам у кандыдаты на прэзыдэнта Беларусі, але для яго прэзыдэнцкая кампанія скончылася на этапе збору подпісаў і рэгістрацыі кандыдатам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG