Антон Івашкевіч — герой новай перадачы «Жыцьцё пасьля раку». «У мяне быў рак вэстыбулярнага і сярэдняга аддзелу гартані з мэтастазамі ў лімфавузлы правай часткі шыі. Паводле статыстыкі, вылечваецца ў 15 працэнтах, — распавядае Антон Іванавіч. — Вось я скарыстаўся».