Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іна Кулей: Чым больш Эўропы ў галовах, тым менш Лукашэнкі


Іна Кулей
Іна Кулей

На сайце Свабоды адбылася онлайн-канфэрэнцыя Іны Кулей, старшыні Камітэту дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасьць», куратаркі польскай навучальнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага.

Скончыўся набор на чарговы год навучаньня ў польскай навучальнай праграме імя Кастуся Каліноўскага. Сярод іншага, увагу грамадзкасьці выклікаў той факт, што сёлета на праграму паступілі некалькі вядомых людзей, у тым ліку былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў.

«Андрэй Саннікаў, Вячаслаў Сіўчык, Дар’я Корсак — усе яны пайшлі на праграму пасьлядыплёмнай адукацыі. Гэта можа быць творчая праца на абраную стыпэндыятам тэму. Стыпэндыя ў іх такая ж, як і ў студэнтаў-каліноўцаў, а разьлічаная праграма навучаньня на год», — патлумачыла куратарка праграмы Іна Кулей.

Стыпэндыяльная праграма ўраду Рэспублікі Польшчы імя Кастуся Каліноўскага была створаная пад патранатам прэм’ер-міністра Польшчы ў сакавіку 2006 году. Яна стваралася з мэтай дапамогі студэнтам, выключаным зь беларускіх навучальных установаў дзеля палітычных прычын. Зь цягам часу праграма пашырылася і на тых, хто ня мае магчымасьці навучацца ў Беларусі праз свае палітычныя погляды.

Чытаць адказы можна тут
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG