Іна Кулей — cтаршыня Камітэту дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасьць».
Яна нарадзілася ў 1960 годзе ў вёсцы Крукі Брагінскага раёну Гомельшчыны, яе маці працавала настаўніцай беларускай мовы ў школе, бацька быў пракурорам. Калі Іне было два гады, сям’я пераехала на Берасьцейшчыну — у Ляхавічы, потым у Ганцавічы.
Скончыла Менскі пэдагагічны інстытут, БДУ і ЭГУ. Мае спэцыяльнасьці пэдагога-дэфэктоляга, эканаміста-юрыста і палітоляга.
15 гадоў працавала лягапэдам у школе і выкладчыцай у Берасьцейскім унівэрсытэце. Ачольвала мясцовую арганізацыю «Сям’я сем’яў».
З 1997 году актыўна займаецца грамадзкай дзейнасьцю. Адна зь лідэраў трэцяга сэктару Беларусі. Да пачатку прэзыдэнцкай кампаніі ў 2006 г. была кіраўніцаю Беларускай асацыяцыі рэсурсавых цэнтраў і старшынёй фонду «Наша вежа» ў Берасьці.
У 2006 годзе мела сустрэчу зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Рычардам Чэйні ў Вільні на форуме садружнасьці краін дэмакратычнага выбару.
З 2002 году — жонка Аляксандра Мілінкевіча.
З задавальненьнем слухае беларускую рок-музыку — і дома, і ў дарозе. Любіць N.R.M., «Краму», «Палац», «Безь білета». Водзіць аўтамабіль.