Беларусы страцілі нават тэарэтычныя шанцы трапіць на ўсясьветнае першынства і прынамсі разьлічваюць пацешыць заўзятараў зьмястоўнай гульнёй у апошніх матчах. Гэтым разам убачыць ня столькі калектыў Георгія Кандрацьева, колькі францускіх зорак, у ліку якіх і лепшы футбаліст Эўропы Франк Рыбэры, пашчасьціць гамельчукам — ад мінулага году галоўная каманда ня мае сталай прыпіскі да сталіцы і вандруе па іншых адрасах. Менскі стадыён «Дынама» зачынены пад меркаваную рэканструкцыю, аднак справа ня рухаецца.
Некалі стадыён быў за галоўную спартовую пляцоўку краіны. У наступным годзе яму мае споўніцца 80 гадоў. Арачная бэтонная сьцяна ўваходзіць у сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. За ёю ж — надзвычай сумнае відовішча. Распачаты летась дэмантаж трыбунаў затармазіўся на стадыі разбурэньня знакамітага «казырка», адмыслова ўзьведзенага да Алімпіяды 1980 году; плястыкавыя крэслы зьнялі толькі часткова і на ўмовах самавывазу раздалі ў рэгіёны. Футбольны газон пахаваны пад бур’яном, які закручваецца ў таўшчэзныя вузлы. Пры гэтым поле па-ранейшаму адгароджанае ад трыбунаў жалезнымі кратамі.
Цалкам зьнесьлі профільную паліклініку побач зь Міністэрствам спорту і турызму. На яе месцы, як сьведчыць тэхпашпарт, будзе ўзводзіцца чарговы гатэль. Офісна-гандлёвы цэнтар паўстане замест двухпавярховых касаў, якія таксама ідуць пад знос. У запусьценьні закатаныя асфальтам трэніровачныя палі, а з лаваў-тумбаў пазьнікала драўлянае пакрыцьцё.
Па пэрымэтры ўсталявана некалькі будаўнічых кранаў, але яны не працуюць. Нешматлікія будаўнікі наракаюць: няма зразумелай каманды, што будзе далей. Канчаткова зблытаў карты Аляксандар Лукашэнка, які ў жніўні нечакана заявіў, што няма патрэбы руйнаваць стадыён і будаваць на яго месцы новы, а будзе дастаткова капітальнай рэканструкцыі. Прычым з захаваньнем лёгкаатлетычнай спэцыфікі, каб праводзіць, словамі Лукашэнкі, этапы Брыльянтавай лігі, чэмпіянаты Эўропы і сьвету.
Цягам апошняга часу пляны наконт дынамаўскай будучыні карэктаваліся ня раз і радыкальна. Адпачатку меркавалася зьнесьці «Дынама» зусім, а новы ёмісты стадыён пабудаваць у Шчомысьліцы, на скрыжаваньні кальцавой дарогі і зьезду на Берасьце. Аднак фінансавы крызіс 2011-га пахаваў амбітныя пляны. Было вырашана стадыён у цэнтры горада захаваць, аздобіўшы найноўшымі тэхналёгіямі. Агучаная мэта — сэртыфікаваць аб’ект на чатыры зоркі, каб праводзіць матчы самага высокага ўзроўню.
Карт-блянш на творчы экспэрымэнт атрымала вядомая вугорская кампанія «Грабаплан», у актыве якой нямала падобных аб’ектаў. Аднак неўзабаве ўсё адкруцілі назад, і пасьля паўторнага тэндэру распрацоўкай новага праекту заняліся немцы. Цяпер жа выглядае, што ўлады ўвогуле хочуць зэканоміць, падмарафэціўшы аб’ект уласнымі сіламі. Між тым, як кажа аглядальнік газэты «Прессбол» Сяргей Вярсоцкі, стадыён — надзвычай складаная архітэктурная канструкцыя, і любая самадзейнасьць тут рызыкоўная:
«Можна пра нешта гаварыць хіба што ва ўмоўным ладзе, бо стадыён — вельмі спэцыфічны аб’ект. Таму, яшчэ раз кажу, застаецца толькі разважаць гіпатэтычна, што будзе і што б магло быць, бо ў нас сапраўды ніхто ніколі нічога падобнага не рабіў. Сорам: у Беларусі дагэтуль няма ніводнага стадыёну, сэртыфікаванага UEFA, скажам, нават на тры зоркі. Магчыма, па дакумэнтах яно і ёсьць, але гэта збольшага рэвэранс у наш бок, бо ў іншым выпадку ўвогуле ня будзе дзе праводзіць міжнародныя матчы. То бок — па прынцыпе безвыходнасьці: на чым ёсьць — на тым і праводзьце. А чатыры „зоркі“ — гэта ўжо ўзровень. Наколькі я памятаю, ажно да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў можна праводзіць».
Прычынай капітальнага рамонту «Дынама» стала поўная маральная састарэласьць стадыёну. Калі ў бальшыні абласных цэнтраў за прамінулыя гады ўдалося збудаваць сьціплыя аналягі сучасных арэнаў, то ў Менску ўсе грошы пайшлі на лядовыя палацы. «Дынама», «Трактар», былая «Дарыда» ды іншыя палі перасталі нават з нацяжкай адпавядаць мінімальным патрабаваньням UEFA, у зьвязку з чым матчы з удзелам зборнай Беларусі, а таксама кваліфікацыйныя гульні Лігі чэмпіёнаў і Лігі Эўропы цалкам перакачавалі ў Берасьце, Гомель, Горадню. Калі ня здарыцца форс-мажору, ужо сёлета можа быць здадзены футбольны стадыён у Барысаве для БАТЭ. Як кажа Сяргей Вярсоцкі, гэта фактычна ўнікальны выпадак, калі сталіца дзяржавы ня мае сучаснай арэны, каб годна прымаць супернікаў на нацыянальным узроўні:
«Справа ў тым, што UEFA — арганізацыя досыць патрабавальная, асабліва ў пляне арганізацыі ў далейшым футбольных трансьляцыяў, бо гэта значныя сродкі. То бок арэна ня толькі для футбалістаў і заўзятараў, але і з гледзішча тэхнічных магчымасьцяў — усе месцы для тэлекамэраў павінны быць абсталяваныя, праведзеныя адпаведныя камунікацыі і г.д. Зноў жа, пытаньні бясьпекі, відэаназіраньня — як за стадыёнам, так і за заўзятарамі. Усё павінна быць у комплексе. Таму гэта вельмі шырокі спэктар задачаў, які трэба і кантраляваць, і ўвогуле дасканала ведаць, што і калі рабіць».
Нягледзячы на будаўнічы развал, з боку вуліцы Ўльянаўскай на дынамаўскай пляцоўцы па-ранейшаму працуюць дзясяткі два намётаў з адзежай, абуткам, кампутарнай і бытавой тэхнікай. Наведнікаў нягуста — звонку цяжка ўявіць, што ў такіх умовах яшчэ можа ісьці нейкі гандаль. А паміж іншымі, ужо закансэрваванымі шапікамі па звычцы шпуляюць мячык малыя футбалісты.