Мост ужо не адзін дзясятак гадоў знаходзіцца ў аварыйным стане і становіць патэнцыйную небясьпеку для мясцовых жыхароў.
Мост злучае раён ільнокамбінату і некалькі «спальных» мікрараёнаў, празь яго людзі штодня дабіраюцца з працы і на працу. Цяпер перайсьці мост пешкі няма як: адзін бок закрыты для пешаходаў ужо даўно, а цяпер міліцыя перакрыла прагалы ад парэнчаў жалезнымі загарадкамі і не дазваляе ісьці паўзь іх па ходніку — людзі мусяць рухацца па праезнай частцы побач з аўтамабілямі.
Транспартны рух па мосьце абмежаваны: вісяць знакі забароны праезду для грузавога транспарту, а таксама знакі абмежаваньня вагі — да 10 тон. Аднак на практыцы знакі ігнаруюцца: па мосьце езьдзяць і фуры, і, што найбольш небясьпечна, — пасажырскія аўтобусы. Паводле тэхнічных характарыстык гарадзкія аўтобусы МАЗ могуць важыць разам з пасажырамі і 18, і 28 тон.
Аршанцы ня хочуць рызыкаваць сваімі жыцьцямі і ня раз зьвярталіся са скаргамі ў розныя інстанцыі. Мясцовыя актывісты зьбіралі подпісы за рамонт ды насілі ў райвыканкам калектыўны ліст.
«Адказ прыйшоў просты: няма грошай. А калі казаць дакладней, то нам паведамілі, што праект рамонту моста распрацаваны, але на гэта трэба больш як 105 мільярдаў рублёў. У 2013 годзе выдзелена на гэтыя мэты з абласнога бюджэту 5 мільярдаў рублёў. Гэта значыць — каля 5%. Значыцца, рамонт рабіць няма за што, і ён зноў адкладаецца. А людзі вымушаны быць закладнікамі, бо ў любы момант можа здарыцца трагедыя. Прыкладам, нехта нападпітку абапрэцца на парэнчы, і яны паваляцца. Сёньня іх ніхто не чапаў, але яны абваліліся самі — мабыць, ад нейкага рэзанансу з транспартным рухам. Хто дасьць гарантыю, што заўтра інцыдэнт не паўторыцца і не загінуць людзі?» — камэнтуе здарэньне актывіст кампаніі «Гавары праўду» Алесь Шутаў.
Актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Яўген Анішчанка напісаў не адзін дзясятак лістоў у розныя інстанцыі, спрабуючы прыцягнуць увагу да моста, які можа рухнуць у любы момант:
«Я глядзеў на мост зьнізу — там бэтон сыплецца! Зірнеш зьверху — у мосьце дзіркі! Я напісаў і ў Міністэрства па надзвычайных здарэньнях, а мне адказалі, што гэта ня іхная праблема. Будзе іхнай, толькі калі здарыцца нейкая трагедыя. Пісаў у ДАІ — адтуль адказалі, што ўсё ў парадку, абмежавальныя знакі разьвешаны і хвалявацца няма чаго. А што яны адкажуць цяпер, калі мост проста развальваецца? Яго трэба было даўным-даўно закрыць і адрамантаваць, не чакаючы, пакуль абваліцца сам!»