Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Расеі перамагаюць пракрамлёўскія кандыдаты. Навальны патрабуе другі тур


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны
На выбарах мэра сталіцы Расеі, якія прайшлі ў нядзелю, экзыт-полы сацыёлягаў, зьвязаных з уладай, паведамляюць аб перамозе пракрамлёўскага кандыдата ўжо ў першым туры.

Паводле Фонду «Грамадзкая думка» ( рас. скарачэнне ФОМ), ранейшы мэр Масквы Сяргей Сабянін атрымлівае 52,5 адсотка, яго галоўны апанэнт, апазыцыянэр, блогер і выкрывальнік карупцыі ва ўладзе Аляксей Навальны — 29,1%. Разам з тым ён зьвярнуў увагу, што з-за нізкай яўкі прагноз можа не апраўдацца.

Падобныя колькасьці прывёў і Ўсерасейскі цэнтар дасьледаваньня грамадзкай думкі (рас. скарачэньне ВЦИОМ). Сабянін — 53% , Навальны — 32 % .

Выбары ў Маскве: ці будзе другі тур?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:04 0:00


Між тым сам Навальны заявіў на прэс-канфэрэнцыі, што, паводле зьвестак экзыт-полаў, якія мае яго каманда, ён атрымаў 35,6% галасоў , а Сабянін — 46 працэнтаў, пасьля чаго патрабуецца другі тур выбараў.

Яўка выбарнікаў у Маскве склала каля 30 адсоткаў.

У любым выпадку, вынікі Навальнага лічаць значна вышэйшымі, чым чакалі .

Між тым у Екацярынбургу, чацьвёртым па насельніцтву горадзе Расеі, дзе таксама выбіралі мэра, рэальныя шанцы на перамогу мае апазыцыянер і змагар з нарказалежнасьцю Яўген Ройзман. У гэтым горадзе, дзе выбары праходзяць у адзін тур, і пераможа той, хто набярэ адносную большасьць галасоў, паводле першых падлікаў, вынікі апазыцыянера і кандыдата кіроўнай партыі «Адзіная Расея» Якава Сіліна прыкладна роўныя, нязначна апярэджвае то адзін, то іншы.

Выбары ў Маскве, паводле паведамленьняў, прайшлі без істотных парушэньняў з-за вялікай колькасьці назіральнікаў, але аб сур’ёзных парушэньнях, паводле дадзеных грамадзкага назіральнага руху «Голас», прыходзяць паведамленьні зь іншых рэгіёнаў Расеі.

У іншых рэгіёнах Расеі паведамляюць аб перамозе вылучэнцаў пракрамлёўскай партыі «Адзіная Расея» ці іншых праўладных кандыдатаў.

Яўка на выбараў ў большасьці месцаў была нізкая і склала каля 30 адсоткаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG