Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Керымава новы адвакат — Юлій Тай


Сулейман Керымаў
Сулейман Керымаў
«Усё, што мы ведаем пра крымінальны перасьлед Сулеймана Керымава, — гэта тое, што паведаміў прэс-сакратар СК Беларусі. Дакумэнты пра гэтую справу не дайшлі да майго кліента, — паведамляе новы адвакат Сулеймана Керымава Юлій Тай. — Ні званкоў, ні тэлеграмаў, ніякай афіцыйнай ці неафіцыйнай камунікацыі паміж маім кліентам і праваахоўнымі органамі Беларусі не было».

На пытаньне, ці справы Ўладзіслава Баўмгертнэра і Сулеймана Керымава аб’яднаныя ў адну, Тай ня мае дакладнага адказу: «Наколькі мы разумеем з паведамленьняў СМІ, гэта адна справа. Але ізноў жа паўтараю, што ніякіх дакумэнтаў мы ня маем, таму камэнтаваць нічога ня можам.

Сулейман Абусаідавіч — сэнатар Савету Фэдэрацыі, законапаслухмяны грамадзянін. Як толькі будуць афіцыйныя запыты, ён гатовы прадставіць любыя тлумачэньні. Цяпер ён знаходзіцца на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі».

Афіцыйнага пацьверджаньня ад Інтэрполу адвакаты Керымава таксама не атрымалі, — кажа Тай. — «Пакуль што інфармацыя пра міжнародны вышук Сулеймана Керымава распаўсюджваецца на ўзроўні СМІ і Сьледчага камітэту Беларусі. Мы накіравалі запыт у Ліён, але афіцыйнага адказу яшчэ ня маем».
Пакуль што інфармацыя пра міжнародны вышук Сулеймана Керымава распаўсюджваецца на ўзроўні СМІ і Сьледчага камітэту

2 верасьня Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што Керымаў абвінавачаны па крымінальнай справе ў дачыненьні да службовых асобаў ЗАТ «Беларуская калійная кампанія». Вынесеная пастанова аб ужываньні да яго меры стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту і абвяшчэньні яго ў вышук, у тым ліку праз Інтэрпол.

Дзеяньні Керымава кваліфікаваныя сьледзтвам як арганізацыя злоўжываньня ўладай і службовымі паўнамоцтвамі (п.4 арт.16 і ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). Максымальная санкцыя за гэта прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.

У сваёй заяве «Ўралкалій» адзначыў, што праваахоўныя органы Беларусі сфабрыкавалі справы ў дачыненьні да супрацоўнікаў кампаніі. Кампанія зьвярнулася ў кампэтэнтныя органы Расеі, каб тыя дапамаглі неадкладна спыніць палітычна матываваны перасьлед супрацоўнікаў ААТ «Уралкалій».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG