Цыганкі спадзяюцца на Лукашэнку
У вёсцы Лебядзёўка, прыгарадзе Жлобіна, дзе пры канцы верасьня пройдуць рэспубліканскія «Дажынкі», з уласных дамоў выселілі каля двух дзясяткаў мясцовых цыганоў. Сем непрэзэнтабэльных хатаў, якія мазолілі вочы, разбурылі і цяпер закопваюць у дол. Цыганы сьцьвярджаюць, што не атрымалі ані новага жытла, ані хоць якой кампэнсацыі.