Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт, на якім прыляцеў Баўмгертнэр, не выпускаюць зь Менску


Самалёт, на якім у сталіцу Беларусі прыляцеў генэральны дырэктар «Уралкалія» Ўладзіслаў Баўмгертнэр, быў затрыманы 26 жніўня праваахоўнымі органамі рэспублікі. Яго да гэтага часу не выпускаюць з аэрапорта, паведаміў начальнік упраўленьня па сувязях з грамадзкасцю «Уралкалія» Аляксандар Бабінскі.

Кампанія, якая абслугоўвае самалёт, штодня запытвае ў беларускіх уладаў дазвол на вылет. «У гэтым дазволе ім адмаўляюць. Самалёт не выпускаюць з аэрапорта Менску, дзе ён знаходзіцца», — кажа спадар Бабінскі.

Таксама ён адзначыў, што беларускія ўлады не даюць ніякіх камэнтароў па сытуацыі самому «Ўралкалію» як кампаніі, якая карыстаецца самалётам.

Самалёт, які знаходзіцца ў Менску — гэта LearJet 60XP, прызначаны для выкарыстаньня на авіялініях сярэдняй працягласьці. Менавіта на ім 26 жніўня гендырэктар расейскай калійнай кампаніі Ўладзіслаў Баўмгертнэр прыбыў у Менск для сустрэчы з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам, пасьля якой і быў затрыманы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG