«Мы цяпер разьлічваем на нашых беларускіх калегаў, яны будуць абскарджваць затрыманьне Ўладзіслава і прасіць зьмяніць меру стрыманьня».
Самому Аляксею Басіставу, які наведаў Беларусь разам з маці Баўмгертнэра Тацянай, не дазволілі прадстаўляць тут інтарэсы ягонага кліента. Расейскі адвакат лічыць, што «беларускі бок наўрад ці захоча бачыць расейскіх грамадзянаў у якасьці абаронцаў», хоць юрыдычныя магчымасьці для гэтага ёсьць і яны пастараюцца іх выкарыстаць.
«У мяне ня склалася ўражаньня, што беларускія праваахоўныя органы ахвотна ішлі на кантакт, — апісвае Басістаў свой візыт у Беларусь. — Хутчэй наадварот.
Нам удалося дабіцца няшмат. Мы прыехалі ў Беларусь з маці Ўладзіслава. Ад імя маці былі заключаныя дамовы з адвакатамі. Мы камунікавалі з амбасадай, сфармавалі пасылку з рэчамі для Ўладзіслава, якую яму нарэшце сёньня перадаў консул.
Я не разумею, чаму да Ўладзіслава Артуравіча нельга было дапусьціць ягоную маму, якой ужо досыць шмат гадоў і якая моцна турбуецца за свайго сына.
Чаму Сьледчы камітэт яшчэ 26 жніўня абвясьціў, што ён зьяўляецца абвінавачаным, а пасьля супрацоўнікі СІЗА сказалі, што ён проста затрыманы? У выніку абвінавачаньне было прад’яўленае толькі ўчора ўвечары ў прысутнасьці двух беларускіх адвакатаў.
З-за гэтай неразьбярыхі і дзіўнага прадстаўленьня інфармацыі з боку праваахоўных органаў Беларусі Ўладзіслаў ня мог атрымаць элемэнтарныя рэчы — ваду і так далей — на працягу некалькіх дзён. Мне не здаецца, што беларуская праваахоўная сыстэма неяк пазытыўна настроеная на адрас Уладзіслава і ягоных адвакатаў».
Басістаў перакананы, што Баўмгертнэр не чакаў арышту і шакаваны тым, што адбылося:
«Аніводзін нармальны чалавек, калі яго афіцыйна запрашае старшыня ўраду іншай краіны для абмеркаваньня гаспадарчых пытаньняў, аніяк ня можа чакаць, што пасьля гэтай размовы яго арыштуюць, пасадзяць на два месяцы ў турму якраз у сувязі з тымі пытаньнямі, якія абмяркоўваліся падчас размовы з кіраўніком беларускага ўраду. Я думаю, што ён нічога падобнага не чакаў, гэта нейкая сярэднявечная практыка, якая шакавала ўсіх — і яго, я ўпэўнены».
Тацяна, маці Ўладзіслава Баўмгертнэра, па словах адваката Басыстава, цяпер у прыгнечаным стане:
«Яна вельмі ўжо немалады чалавек, у яе арыштаваны сын, яна ня можа яго пабачыць, яна сапраўды вельмі перажывае».

Гэта нейкая сярэднявечная практыка, якая шакавала ўсіх