Адвакат Галубок: Рашэньне Камітэту па правах чалавека павінна выконвацца
Упершыню ў працэсе, зьвязаным са справай Уладзіслава Кавалёва, узяў удзел расейскі адвакат Сяргей Галубок, які гэтак пракамэнтаваў зьмест і сутнасьць працэсу: «Гаворка пра тое, каб спыніць працяг бесчалавечнага стаўленьня да сваякоў пакаранага, бо гэткае стаўленьне па-ранейшаму працягваецца».