Паводле інфармацыі адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага, кампанія стартуе 14 жніўня. Зьбіраць подпісы будуць каля касьцёлаў у розных рэгіёнах краіны.
13 жніўня актывісты БХД пераслалі ў КДБ і Генэральную пракуратуру Беларусі зварот з патрабаваньнем тэрмінова вызваліць ксяндза Ўладзіслава Лазара. БХД, у прыватнасьці, адзначае: «Нягледзячы на патрабаваньні грамадзкасьці і ажыятаж у СМІ, КДБ упарта захоўвае маўчаньне ў гэтай справе. Мы лічым, што арышт каталіцкага сьвятара зьяўляецца спробай шантажу каталіцкага касьцёлу ў Беларусі і запалохваньня беларускага грамадзтва. У сувязі з гэтым мы патрабуем неадкладнага вызваленьня ксяндза Ўладзіслава Лазара», — гаворыцца ў звароце.
14 жніўня Праваабарончы цэнтар «Вясна» таксама выступіў з адкрытым зваротам да КДБ Рэспублікі Беларусь і патрабаваў праінфармаваць грамадзкасьць аб прычыне і месцы ўтрыманьня пад вартай сьвятара Лазара.