Вольгу вінавацяць у «замаху на забойства альбо нанясеньне асабліва цяжкай шкоды здароўю» свайму мужу Гёкаю Безгіну.
Экспэртыза засьведчыла, што ў Класкоўскай няма псыхічных адхіленьняў.
Маці Вольга Людміла Класкоўская зьбіралася паехаць на суд, але не знайшла на гэта грошай.
«Ужо 5 дзён ня маю ніякіх вестак ад Вольгі. Яна мае права на тэлефанаваньне з турмы, штотыдзень тэлефанавала мне. Цягам апошняга тыдня не патэлефанавала. Нейкія кепскія прадчуваньні», — заявіла Радыё Свабода Людміла Класкоўская.
Пра затрыманьне Вольгі Класкоўскай стала вядома 2 красавіка. Яе затрымалі ў горадзе Ханінге паблізу Стакгольма і зьмясьцілі ў турму Акэрсбэрга за 30 км на паўночны ўсход ад Стакгольма.
Некалькі гадоў таму Вольга Класкоўская атрымала статус палітычнага ўцекача ў сувязі зь перасьледам на радзіме за апазыцыйныя перакананьні. У 2011 годзе, падчас суду над родным братам, былым міліцыянтам, фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 году, Вольга вярнулася ў Менск, каб падтрымаць сям’ю.
У жніўні 2011 году яна зноў зьехала зь Беларусі, выйшла ў Швэцыі замуж за мясцовага жыхара Гёкая Бэзгіна, а ў ліпені 2012 году нарадзіла сына. Дакумэнты на атрыманьне віду на жыхарства ў Швэцыі падавала двойчы: пасьля шлюбу і нараджэньня дзіцяці. У канцы студзеня 2013 году стала вядома, што ўлады Швэцыі адмовілі ёй у атрыманьні віду на жыхарства і прынялі рашэньне аб яе дэпартацыі бяз права на абскарджваньне.
6 лютага прадстаўнікі сацыяльных службаў Швэцыі забралі ў Класкоўскай малое дзіця на той падставе, што ў яе няма віду на жыхарства ў гэтай краіне і яна ня можа забясьпечыць сыну нармальныя ўмовы пражываньня. 8 лютага Класкоўская з адвакатам сустракалася з прадстаўніком сацыяльных службаў, які паведаміў, што дзіця перадалі бацьку. Дачка Класкоўскай Міраслава згодна з рашэньнем швэдзкіх уладаў таксама падлягала дэпартацыі і цяпер знаходзіцца ў Менску.