«У Беларусі мы пра гэта падумаем», — заявіў Аляксандар Лукашэнка пра рэфармаваньне праваслаўнай царквы, у тым ліку зьмяненьне мовы набажэнстваў, скарачэньне часу імшы, стварэньне магчымасьці для вернікаў пасядзець у храме.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што праваслаўная царква мае патрэбу ў рэфармаваньні:
«Увесь сьвет зьмяняецца, разьвіваецца. Больш за тое, зьмяняецца ня так, як хацелі б мы, і ня так, як хацела б царква. З майго пункту гледжаньня, калі зьмяняецца сьвет, то і царква павінна мяняцца. Мне здаецца, што мы напярэдадні нейкай рэформы праваслаўнай царквы», — сказаў Лукашэнка журналістам у пятніцу ў менскім аквапарку.
Пры гэтым ён дадаў:
«Дзякуй Богу, што наша царква не хварэе на тую заразу, на якую захварэла царква на Захадзе. Пра гэта ўсе чулі: пэдафілія, „галубізна“, „ружовыя“, „зялёныя“ — чорт ведае што там робіцца. Але хварэць мы ўжо пачынаем, і, думаю, тут праваслаўная царква зь дзяржавай недапрацоўваюць. Мы можам страціць цэлае пакаленьне моладзі. Дарэчы, пра гэта кажа і папа Францішак».
Лукашэнка падкрэсьліў, што ён прыхільнік таго, «каб наша царква паступова рэфармавалася, пачынаючы ад царкоўнай мовы»:
«Доўгія малебны, службы, пропаведзі… А дарослае пакаленьне, бабулькі проста не вытрымліваюць гэтага. Трэба быць карацейшымі, кампактнымі, больш сучаснымі.
Я супраць таго, каб людзі прыходзілі і дзьве-тры гадзіны слухалі малебен на нагах, ня маючы магчымасьці прысесьці».
Лукашэнка сказаў, што ён праціўнік і таго, каб царква будавала «велізарныя храмы».
«Можа, я ня маю рацыі, але лічу, што царква любой канфэсіі павінна ісьці побач з грамадзтвам, а не патураючы недахопам грамадзтва, а яна павінна змагацца супраць іх. У нас малады, актыўны, абсалютна здаровы патрыярх, якога паважае моладзь. Калі ён цяпер страціць час і не пераканае сваё асяродзьдзе, паству, што трэба паволі рэфармавацца, то, напэўна, мы ня хутка вернемся да гэтага пытаньня. Таму надзея на нашага патрыярха, сьвятароў. Я рызыкнуў агучыць свой пункт гледжаньня, і, думаю, нам ёсьць над чым задумацца. У Беларусі мы пра гэта падумаем», — цытуе Лукашэнку Інтэрфакс.