Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Кірыл прыедзе ў Кіеў на спэцыяльным бронецягніку


Кіраўнік РПЦ патрыярх Кірыл прыбудзе ў Кіеў на сьвяткаваньне 1025-годзьдзя Хрышчэньня Русі ўвечары ў пятніцу, 26 ліпеня, на спэцыяльным браніраваным літарным цягніку, паведамляе dt.ua.

«У цягніку будуць і прадстаўнікі памесных праваслаўных цэркваў. Крыж Андрэя Першазванага, які ўпершыню едзе ва Ўкраіну, будуць перавозіць у адмысловым храме-вагоне, у якім усю дарогу будуць праходзіць набажэнствы. Гэты цягнік у такім фізычным сэнсе злучыць тры сталіцы: Маскву (адтуль патрыярх выедзе раніцай 26 ліпеня), Кіеў і Менск (туды кіраўнік РПЦ прыедзе 29 ліпеня раніцай)», — паведаміў украінскай газэце «Сегодня» кіраўнік патрыяршай прэсавай службы Аляксандр Волкаў.

Як распавялі выданьню крыніцы ў «Укрзалізниці», спэццягнік — браніраваны: «Гэта як гатэль на колах. Такі быў у Сталіна. Там пяць вагонаў, апошні — вагон-храм. Ахова ў патрыярха, як ва Ўладзіміра Пуціна. Для састава распрацуюць спэцыяльны графік руху, а ехаць ён будзе па выдзеленай каляіне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG