На пэроне Яраслаўскага вакзалу Навальны заявіў журналістам, што прыняў канчатковае рашэньне ўдзельнічаць ў выбарах мэра Масквы, якія адбудуцца ў верасьні: «Мы ідзём на выбары і мы пераможам», — запэўніў Навальны.
Паводле Навальнага, меней чым за два месяцы трэба зрабіць вялізны аб’ём працы, але ён перакананы ў сваёй камандзе: «Мы — вялізная, магутная сіла. І я вельмі рады, што мы пачынаем асэнсоўваць сябе гэтай сілай». Апазыцыянэр сказаў, што цяпер будзе штодня працаваць у сваім перадвыбарным штабе і залікаў прыхільнікаў акцэнтавацца на важнай палітычнай кампаніі.
У зьвязку з прыездам Навальнага на вакзале былі ўзмоцненыя захады бясьпекі, а незадоўга да прыбыцьця цягніка з Кірава паліцыя нават абвясьціла эвакуацыю ў сувязі з пагрозай выбуху. Праўда, неўзабаве яна была адмененая.