Гарадзкі бюджэт недаатрымаў больш за 40 мільярдаў рублёў падаткаў. Прадпрыемствы ня могуць прадаць вырабленае прадукцыі. Чыноўнікі пагражаюць прамыслоўцам звальненьнем.
Паводле старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Ўладзімера Цумарава, бюджэт гораду не далічыўся 42 мільярдаў 829 мільёнаў рублёў. Трыццаць прадпрыемстваў спрацавалі са стратамі. Самыя вялікія — у найбуйнейшага прадпрыемства Магілёва — «Хімвалакно». Яно спрацавала ў мінус з 76 мільярдамі рублёў. Як адзначае кіраўнік выканаўчай вэртыкалі гораду, гэта 52 працэнты ўсіх стратаў у гарадзкой прамысловасьці.
Намесьнік старшыні аблвыканкаму Віктар Некрашэвіч заявіў, што 25 ліпеня аблвыканкам разгледзіць пытаньне пра сытуацыю ў эканоміцы і «дырэктарскі корпус не далічыцца некаторых сваіх калег па выніках паўгодзьдзя».
Афіцыйныя крыніцы не падаюць прычынаў, якія прывялі прамысловы комплекс да стратаў. Кандыдат эканамічных навук Пётра Мігурскі адзначае, што прадпрыемствы гораду вырабляюць прадукцыю, якая мае невысокі інавацыйны складнік, таму яна і незапатрабаваная:
«Сытуацыя заканамерная для эканомікі гораду. Нэгатыўныя тэндэнцыі назапашваліся гадамі. У нас недастатковы ўзровень інавацыйнай актыўнасьці. Інвэстыцыі, якія ўкладаюць у прамысловасьць, не зьяўляюцца інавацыйнымі. Выраб інавацыйнай прадукцыі з году ў год падае. Звальненьні ў дырэктарскім корпусе не прывядуць да адчувальных станоўчых зьменаў у эканоміцы. Арыентацыя магілёўскіх прадпрыемстваў толькі на расейскі рынак ня мае пэрспэктываў. Мы вырабляем надта прымітыўную тэхніку для ўсясьветнай эканамічнай супольнасьці. І гэтая тэхніка не знаходзіць збыту нават у Расеі».
У падмацаваньне сваіх довадаў эканаміст прыводзіць прыклад працы Магілёўскага вагонабудаўнічага заводу. Паводле Пятра Мігурскага ўлады ня ведаюць, што рабіць з прадпрыемствам і зь ягонай прадукцыяй:
«Вось кіраўніцтва прадпрыемства зьбіраецца прадаць у Казахстан 400 вагонаў, але гэта 25 працэнтаў ад гадавога аб’ёму выпуску. Заводу неабходны пастаянны рынак».
Эканаміст лічыць, што ўладам варта разглядаць варыянт продажу вагонабудаўнічага заводу і «Хімвалакно» замежным інвэстарам, якія будуць ведаць, што з імі рабіць.
На лепшая сытуацыя і ў эканоміцы Бабруйску. Вядучыя прадпрыемствы гораду затавараныя. 16 з іх за першыя паўгода зьнізілі рэнтабэльнасьць, а 11 — спрацавалі з адмоўнай даходнасьцю.