Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Халіп: «Былых палітвязьняў у нас не бывае»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:21 0:00

Ірына Халіп: «Былых палітвязьняў у нас не бывае»

Суд даў Халіп свабоду

абноўлена

19 ліпеня суд Партызанскага раёну Менску зьняў пакараньне з журналісткі Ірыны Халіп.

10:21 19.7.2013
З калідору бачна, што Халіп і адвакатка Бахціна сядзяць ў калідоры за агароджай на лаўцы і размаўляюць.

Падыйсьці да іх немагчыма, бо праход праз краты ахоўваюць яшчэ і тры міліцыянты.

Судзьдзя не вярталася ў кабінэт.

Журналісты здымаюць Халіп праз агароджу.

Тым часам у суд прыяжджаюць людзі, якія вырашылі падтрымаць Халіп.

Публікі стала болей.
10:12 19.7.2013
Наста Палажанка пераказала тэлефонную размову з Ірынай Халін: «Яна сказала, што заявіла адвод судзьдзе і пракурору, што не жадае, каб яе судзілі ў прысутнасьуці толькі „эекэвэдыста“. без журналістаў і публікі».

Яшчэ Халіп паведаміла Насьце, што адвакат Бахціна ўжо атрымала ад судзьдзі два папярэджаньня.
10:09 19.7.2013
Халіп, паводле яе бацькі, хадайнічала, каб працэс праходзіў адктыта ў залі, але судзьдзя гэта адхіліла.

Тады Халіп заявіла ёй адвод.

Чаму адбываюцца такія падзеі? Ці ёсьць ў вас апасеньні, што будзе рашэньне пра прадаўжэньне нагляду?

На гэта Ўладзімер Халіп сказаў, што ў яго «прагнозу няма, бо прагноз у вар’ятні немагчымы».
10:04 19.7.2013
Судзьдзя выйшла з кабінэту.

Аказваецца, Халіп заявіла хадайніцтва пра адвод судзьдзі.

Тая пайшла вырашаць.
10:00 19.7.2013
Частка людзей працягвае знаходзіцца ў зале, частка ў калідоры.

Халіп і адкаватка з кабінэту пакуль не выходзілі.
09:55 19.7.2013
Назіральнікі не выключаюць: інспэкцыя выкажацца, што Халіп «не стала на шлях выпраўленьня» і параіць працягнуць нагляд, суд з гэтым пагадзіцца.

Вэрсію пра падаўжэньне тэрміну нагляду не выключае юрыст Андрэй Бастунец.

Уладзь Лабковіч кажа, што Халіп хутка выйдзе з кабінэту з гатовым рашэньнем.
09:51 19.7.2013
Прысутныя выйшлі ў калідор.

Людзі ня вераць, што працэс пройдзе ў залі.

Уладзімер Някляеў: «Такога яшчэ не было, каб судзьдзя забаялася і не выйшла».

Някляеў мяркуе, што паводле такога ж сцэнару пройдзе і разгляда ягонай справы Ленінскім судзе.
09:48 19.7.2013
Судзьдзя гэтак і не выйшла.

Сакратарка запрасіла Ірыну Халіп і яе адваката выйсьці і павяла іх за сабой.

Фота і відэажурналісты кінуліся ў калідор, каб здымаць.

Ірыну Халіп завялі ў габінэт за шкляной загародкай ў канцы калідору.
09:46 19.7.2013
Сакратар кажа, каб пакінулі залю людзі зь «вялікімі рэчамі».

Прысутныя абураецца, асабліва фота- і відэажурналісты.

Усе патрабуюць, каб судзьдзя сама вырашыла, ці можна весьці здымкі.
09:43 19.7.2013
У залі суду зьявілася Наста Дашкевіч (Палажанка). Зь ёй Халіп разам сядзела ў турме КДБ.
09:38 19.7.2013
Настрой ў Халіп, як яна кажа, добры. Але, дадае, вельмі засмуціў прысуд Навальнаму.
09:36 19.7.2013
Ірыну Халіп абараняе адвакатка Ганна Бахціна.
09:35 19.7.2013
Запусьцілі ў залю.

Прыйшло больш за 20 чалавек: сваякі, маці Андрэя Саньнікава, Уладзімер Някляеў.

Заля поўная.
09:23 19.7.2013
На суд прыйшоў Крыстафэр Паніка, супрацоўнік амбасады ЗША.
09:22 19.7.2013
Суд прадаставіў для слуханьняў вялікую залю, але пакуль наведвальнікаў туды не пускаюць.
09:21 19.7.2013
Уладзімер Лабковіч, праваабаронца цэнтру «Вясна», патлумачыў: сёньняшняе паседжаньне — гэта адміністрацыйная працэдура ў межах крымінальнай справы.

Судзьдзя павінна вырашыць, што рабіць з Халіп: скасаваць адтэрміноўку і накіраваць у калёнію, пастанавіць, што яна адбыла пакараньне, альбо працягнуць дзеяньне адтэрміноўкі пакараньня.

Лабковіч прагранузе, што справу мусяць разгледзець даволі хутка, звычайна такія справы разглядаюць за паўгадзіны.
09:17 19.7.2013
Ірына Халіп прыехала ў суд разам з бацькам Уладзімерам Халіпам.

На працэс прыйшлі праваабаронцы, прадстаўнікі амбасады Польшчы і офісу Эўракаміcіі.

На ўваходзе ў суд міліцыянты перапісалі дадзеныя журналістаў.
09:02 19.7.2013
Справу Ірыны Халіп будзе разглядаць судзьдзя Рыта Шаграй.

Працэс пачынаецца а 9.30 раніцы.
09:02 19.7.2013
Два гады таму Заводзкі суд Менску прызнаў жонку былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава вінаватай ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году і прысудзіў ёй 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады.
XS
SM
MD
LG