Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура абскардзіла ўзяцьце Навальнага пад варту


Акцыя пратэсту ў Маскве
Акцыя пратэсту ў Маскве
Пракуратура гораду Кіраў абскардзіла рашэньне суду аб арышце Аляксея Навальнага і Пятра Афіцэрава — да ўступу ў сілу прынятага ў чацьвер абвінаваўчага прысуду ў дачыненьні да іх. Як заявілі ў Генпракуратуры ІТАР-ТАСС, Навальны можа заставацца пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Пратэст пракуратуры будуць разглядаць у пятніцу ў 10 раніцы ў Кіраўскім абласным судзе.

У Маскве сабраліся тысячы людзей на знак салідарнасьці з Навальным. Адбываецца стыхійная акцыя пратэсту. У падтрымку Навальнага прайшлі акцыі і ў іншых гарадах Расеі: у Кіраве, Саратаве, Казані, Краснаярску, Томску, Уладзівастоку.

Разам з Навальным па той жа справе да чатырох гадоў калёніі агульнага рэжыму быў асуджаны прадпрымальнік Пётар Афіцэраў. Абодва былі ўзятыя пад варту ў залі суду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG