Лабавое сутыкненьне аўтобусоў пад Валыньню
У лабавым сутыкненьні двух аўтобусаў 11 ліпеня ў паўночна-ўсходнім рэгіёне Ўкраіны ў Валынскай вобласьці, загінулі восем чалавек і былі параненыя 27. Пасажырамі аднаго з аўтобусаў былі турысты, у асноўным падлеткі, зь Беларусі, якія ехалі ў Балгарыю. Прычына сутыкнення пакуль невядомая.