Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Англіканская царква прабачылася за пэдафілію сьвятароў


Англіканская царква ўпершыню ў гісторыі прынесла прабачэньні за выпадкі разбэшчваньня малалетніх сьвятарамі і за сваю няздольнасьць прадухіліць такія злачынствы.

Як паведамляе BBC, Генэральны сынод царквы, які зьбіраўся ў ангельскім горадзе Ёрк, адзінагалосна прагаласаваў за тое, каб прынесьці прабачэньні.

"Мы ня можам зрабіць нічога іншага, акрамя як прызнацца ў сваіх злачынствах», — заявіў падчас паседжаньня біскуп Пол Батлер.

Прадстаўнікі царквы паабяцалі, што прыкладуць болей намаганьняў, каб прадухіліць дамаганьні да малалетніх. У прыватнасьці, мае быць падоўжаны тэрмін для скаргаў у такіх справах, а біскупы атрымаюць права часова адхіляць ад служэньня сьвятароў, супраць якіх ёсьць абвінавачаньні ў пэдафіліі.

У канцы 2000-х у графстве Сусэкс прынамсі двух былых сьвятароў выкрылі ў справе аб разбэшчваньні дзяцей. Злачынствы адбываліся ў 1970—1980-х гадах. Адзін са сьвятароў прызнаў сваю віну і быў асуджаны на пяць гадоў турмы, другі не дажыў да суду. У выніку царква правяла расьсьледаваньне, галоўнай высновай якога стала тое, што ў дыяцэзіі не было створана належных умоваў, каб супрацьстаяць такім злачынствам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG