На працэсе прысутнічае журналістка Юлія Лапіцкі. Яе расповеды пра першы дзень суду былі апублікаваны на нашым сайце ўчора. А зараз новы рэпартаж Юліі Лапіцкі для Радыё Свабода пра тое, што адбывалася на працэсе раніцай 5 ліпеня.
"Класкоўская расказвала, што Бэзгін выганяў іх з кватэры, зьдзекаваўся, ціснуў псыхалягічна.
Паводле Класкоўскай, калі яна ня вытрымала і зьехала зь дзецьмі ў Беларусь, ён празь нейкі час сам запрасіў яе вярнуцца і сказаў, што вельмі яе кахае. Ягоныя бацькі нібыта тэлефанавалі ёй і казалі, што ён памірае ў шпіталі і хацеў бы пабачыць яе перад сьмерцю. Таму яна вярнулася ў Швэцыю, і яны нейкі час былі разам. Аднак пазьней ён зноў яе выгнаў і нібыта чатыры месяцы не цікавіўся ні ёй, ні сынам, але атрымліваў грашовую дапамогу на дзіця — 1000 крон за месяц (прыкладна 100 эўра).
Паводле Класкоўскай, Бэзгін арганізаваў сытуацыю, каб сацыяльныя службы забралі ў яе сына. Яна сказала, што такое рашэньне было прынятае выключна на падставе яго фальшывых паказаньняў.
Адвакат Бэзгіна папрасіў Класкоўскую не адхіляцца ад разгляданай справы — замаху на забойства.
Наагул, на працэсе Вольга Класкоўская, у адрозьненьне ад былога мужа, паводзіць сябе вельмі эмацыйна, часам спрабуе іранізаваць, што не знаходзіць разуменьня ў судзьдзі, пракурора і адваката Бэзгіна. Яны просяць яе ставіцца да паказаньняў сур’ёзна і падаваць факты па справе.
Калі разглядаліся падзеі 29 сакавіка, склалася ўражаньне, што Класкоўская ня вельмі добра памятае, што адбылося ў ноч здарэньня. На пытаньні аб дэталях — якія былі раны, як яны былі нанесеныя, як быў адзеты Бэзгін, як выглядаў нож — яна адказвала, што яна дылетант, і адаслала да вынікаў судмэдэкспэртызы.
Да ночы здарэньня яны тыдзень жылі разам, але бачаньне гэтых дзён у іх рознае. Гёкай учора сказаў, што гэта былі вельмі шчасьлівыя дні, а паводле Вольгі гэты час быў вельмі цяжкі, Гёкай на яе ціснуў псыхалягічна, не дазваляў выходзіць з кватэры.
Шмат было размоваў пра алькаголь — хто колькі выпіў напярэдадні інцыдэнту. Вынікі аналізу крыві, узятага а 7-й гадзіне раніцы пасьля здарэньня, паказваюць вельмі высокі ўзровень алькаголю у крыві Класкоўскай і амаль нуль у крыві Бэзгіна. Класкоўская ставіць вынікі аналізу пад сумнеў і кажа, што яны пілі разам, выпілі аднолькава шмат, але чамусьці высокі ўзровень знойдзены толькі ў яе.
Адвакаты ўвесь час спрабуюць угаварыць Вольгу засяродзіцца на дэталях, але яна спасылаецца на тое, што была ў шокавым стане. Калі гаворка зайшла пра пашкоджаньні, нанесеныя ёй — драпіны на сьпіне і на руцэ — Класкоўская сказала, што дакладна ня памятае, але думае, што іх нанёс нажом Бэзгін, магчыма, спрабуючы сам яе забіць.
Цяпер у судзе адбываецца допыт сьведкаў — чатырох паліцыянтаў, якія 29 сакавіка затрымалі Класкоўскую на выклік Бэзгіна".
Працяг асьвятленьня справы Вольгі Класкоўскай — пазьней на нашым сайце.