Як апавёў адзін з жыхароў вёскі Цеснавая, практычна ўсюды людзі намагаюцца даваць адпор няпрошаным гасьцям.
Мясцовыя ўлады пачалі прыцягваць нават сілы спэцыяльнага прызначэньня: «Учора прыехалі зь міліцыяй, каб забраць апошняе. Але сілы былі няроўныя: людзі былі настроеныя агрэсіўна, павыходзілі хто з рыдлёўкамі, хто з чым, давялося ім адступіць. А сёньня раніцай зноў вярнуліся — у суправаджэньні АМАПу. Праўда, браць ужо не было чаго, за ноч народ сам вырашыў, як распарадзіцца сваёй гаспадаркай. Бо даверу да ўладаў няма ніякага. Сьвініну нібыта ўзважваюць, але даведкі даюць фіктыўныя — безь пячатак, без анічога. Дзе гарантыя, што, забраўшы сьвіньню вагой 300 кіляграмаў, не напішуць потым 50–60? Бо нібыта ж нейкая кампэнсацыя абяцаная, але ж гэта таксама ўсё віламі па вадзе пісана. Фактычна фількава грамата атрымліваецца. Як мне падаецца, будуць махінацыі.
Раён фактычна ізаляваны. Створаныя санітарныя зоны, дарогі на ўезьдзе пасыпаныя пілавіньнем, абпырскваюць колы машынаў, даглядаюць пасажыраў, мінакоў. Прыкладам, людзі ехалі, спрабавалі вывезьці мясныя прадукты, дык усё татальна забіраецца. Малочныя вырабы пакідаюць, але мяса забіраюць адразу ж».
У дэпартамэнце вэтэрынарнага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня заявілі, што захады, каб стрымаць распаўсюд афрыканскай чумы, будуць толькі пашырацца. Перадусім гэта тычыцца так званай першай зоны пагрозы ў радыюсе 40 кілямэтраў, у якую ўваходзяць часткі тэрыторыяў Івейскага, Стаўпецкага, Валожынскага, Наваградзкага і Карэліцкага раёнаў. На гэты час ужо зьнішчана блізу 2 тысяч сьвіней.