Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ітан Голдрыч


Ітан Голдрыч прыбыў у Беларусь у якасьці часовага паверанага ў справах Злучаных Штатаў Амэрыкі ў ліпені 2012 году.

У 2009–2011 гадах ён займаў пасаду дырэктара ўправы па пытаньнях краін Каўкаскага рэгіёну і рэгіянальных канфліктаў Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША. Да гэтага прызначэньня ён быў намесьнікам дырэктара Ўправы ААН па палітычных пытаньнях, якая адказвае за палітычны парадак дня Рады Бясьпекі ААН і Генэральнай Асамблеі.

У 2005–2007 гадах Ітан Голдрыч працаваў намесьнікам кіраўніка місіі ў амбасадзе ЗША ў Трыпалі, Лібія. Раней працаваў у Вялікабрытаніі, Іраку, Кувэйце, Ерусаліме. Да прыходу на дыпляматычную службу працаваў ва ўправе Дзяржаўнага дэпартамэнту па справах Савецкага Саюзу.

Падрабязьней зь біяграфіяй спадара Голдрыча (на ангельскай мове) можна азнаёміцца на сайце амбасады.
XS
SM
MD
LG