Паводле сюжэту, па плянэце распаўсюджваецца невядомы вірус, людзі імкліва пераўтвараюцца ў зомбі і пачынаюць забіваць адно аднаго. Кіраўніцтва ААН, ЗША, вайскоўцы хаваюцца ў адзіным бясьпечным месцы — адкрытым моры. Рэжысэр Марк Форстэр пры дапамозе масавых шматтысячных сцэнаў і фантастычных спэцэфэктаў паказвае ўсю бездапаможнасьць чалавецтва перад эпідэміяй. Галоўны герой (Брэд Піт) перамяшчаецца па плянэце і шукае, як перамагчы і зьнішчыць вірус. Кожная краіна дзейнічае па-свойму. Ізраіль пабудаваў гіганцкую крэпасьць, куды пусьціў палестынцаў. ЗША пасылаюць паўсюль марскіх пехацінцаў. А Паўночная Карэя знайшла самы просты спосаб: цягам сутак павыбівалі зубы ўсім 25 мільёнам яе жыхароў, каб не кусалі адно аднаго і не станавіліся зомбі.
У Ізраілі, здавалася, Брэду Піту прыйшоў канец, самалёт, які мусіў яго выратаваць, адляцеў. І тут яго выратоўвае вялікі белы самалёт з аранжавым надпісам «Belarus Airways». Беларускія пілёты спускаюць Брэду Піту драбіны, у той час як да яго імчыць натоўп зомбі. У арыгінальнай вэрсіі фільму пілёты паміж сабой размаўляюць на расейскай мове, а Брэду Піту адказваюць па-ангельску зь беларускім (расейскім) акцэнтам. Надпіс «Belarus Airways» зьяўляецца ў фільме 5-6 разоў.
Чаму менавіта «Belarus Airways» — ніякіх тлумачэньняў ад стваральнікаў пакуль не было.