Паводле ацэнак, сытуацыя ў Беларусі ў сэнсе дзеяздольнасьці дзяржавы пагоршылася ў параўнаньні з мінулым годам — краіна перасунулася з 85-га на 81-е месца (усяго ў рэйтынгу ацэньваюцца 177 краінаў). Але пры гэтым паказьнік фактычна вярнуўся на ўзровень папярэдніх гадоў: у 2010-м Беларусь займала ў рэйтынгу 83-е месца, у 2009-м — 82-е.
Сярод паказьнікаў, паводле якіх робіцца ацэнка, — дэмаграфічны ціск (вызначаецца шчыльнасьцю насельніцтва і наяўнасьцю этнічных канфліктаў), узровень эміграцыі, эканамічная сытуацыя, канфлікты ў сілавых структурах і эліце, легітымнасьць дзяржавы, ступень прыхільнасьці да выкананьня законаў і захаваньня правоў чалавека, рызыкі замежнага ўмяшаньня ў палітычныя і ваенныя канфлікты, а таксама залежнасьць ад вонкавага фінансаваньня.
Беларусь мае кепскія ацэнкі што да легітымнасьці дзяржавы, захаваньня правоў чалавека і вяршэнства закону, падзелу ўнутры эліты і рызыкаў зьнешняга ўмяшаньня.
Сёлета пяцёрку самых недзеяздольных дзяржаваў склалі Самалі, Конга, Судан і Паўднёвы Судан, а таксама Чад. У той жа час як найбольш стабільныя краіны былі адзначаныя Фінляндыя, Швэцыя, Нарвэгія, Швэйцарыя і Данія.
Паводле аўтараў рэйтынгу, Беларусь — менш дзеяздольная дзяржава, чым усе яе суседзі, акрамя Расеі, зь якой Беларусь, што да дзеяздольнасьці, прыкладна на аднолькавым узроўні.