У інтэрвію з нагоды прысуджэньня Сьвятлане Алексіевіч прэстыжнай Прэміі міру нямецкіх кнігавыдаўцоў, пісьменьніца выказалася наконт сваёй культурнай прыналежнасьці і стаўленьня да беларускай мовы.
На рэпліку газэты “Хоць Менск - Ваш родны горад, але Вы ня пішаце па-беларуску”, Сьвятлана Алексіевіч адказала:
“Так, я пішу толькі па-расейску і таксама лічу сябе прадстаўніцай расейскай культуры. Беларуская мова вельмі вясковая і літаратурна нявысьпелая”.
На пытаньні, якія могуць узьнікнуць у чытачоў інтэрвію мы папрасілі адказаць саму пісьменьніцу.
"Вядома ж, я такога не казала. Тут той выпадак, калі на тэкст і дух інтэрвію наклалася асоба чалавека, які яго рабіў. Са мной гаварыла маскоўская карэспандэнтка газэты, магчыма, яе расейская мова была недасканалая, магчыма, яна падала там нешта так, як бы сама хацела гэта пачуць.
Я ніяк не магла сказаць тое, што напісана ў тэксьце інтэрвію. Гэта зусім не адпавядае маім перакананьням. Я заўсёды казала, што ў мяне дзьве маці - беларуская вёска, у якой я вырасла, і расейская культура, у якой я выхоўвалася. Як можна ад іх адмовіцца?
Беларуская мова для мяне - гэта і вясковыя краявіды, і вясковыя бабкі, сярод якіх я расла, празь беларускую мову я пазнавала сьвет жаночага голасу - я ніколі не лічыла і не лічу яе нейкай адсталай ці нясьпелай".