У вёсцы Калініна Буда-Кашалёўскага раёну ўлады закрываюць базавую школу. Раней у гэтай жа вёсцы ліквідавалі бібліятэку, клюб, пошту. Людзі спрабуюць пратэставаць, але ўлады абгрунтоўваюць сваё рашэньне неабходнасьцю ашчаджаць бюджэтныя грошы і называюць усё гэта «аптымізацыяй».