Віктара Чайкоўскага ведалі ў Берасьці як лідэра прадпрымальніцкага руху, ён быў ініцыятарам страйкаў прадпрымальнікаў, адстойваў іх правы. Быў сябрам партыі БХД, адным з стваральнікаў берасьцейскай дэмакратычнай кааліцыі «Спадчына». Без ваганьняў падтрымаў ініцыятыву былога кандыдата на прэзыдэнта Дзьмітрыя Вуса аб зьменах у выбарчае заканадаўства.
За камэнтары ў незалежнай прэсе пракуратура ў 2010 годзе папярэдзіла Віктара Чайкоўскага «аб недапушчальнасьці дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь». Ён доўга абскарджваў папярэджаньне, і цяпер у Камітэце ААН па правах чалавека знаходзіцца ягоная скарга.
Паплечнікі Віктара Чайкоўскага распавядаюць, што за сваю актыўную грамадзка-палітычную дзейнасьць ён шмат пацярпеў. Апавядае каардынатар партыі БХД па Берасьцейшчыне Зьміцер Шурхай:
«Ён быў арганізатарам пратэставых акцыяў сярод прадпрымальнікаў. За гэта ціск на яго быў, вядома, з боку спэцслужбаў, з боку дзяржавы. Перасьледаваўся пракуратурай, судамі, плаціў штрафы і на сутках адбываў адміністрацыйныя арышты...»
Віктар Чайкоўскі памёр у адной зь лякарняў Менску, дзе 15 чэрвеня яму рабілі апэрацыю на воку. Як распавёў Зьміцер Шурхай, апэрацыя была пасьпяховая, зь Віктарам стэлефаноўваліся і ён быў у добрым гуморы, казаў, што хутчэй хоча вярнуцца дахаты. Але ўвечары 16 чэрвеня маці Віктара Чайкоўскага, патэлефанаваўшы ў клініку, даведалася, што ён памёр.
Зьміцер Шурхай кажа, што такая неспадзяваная сьмерць выклікала падазрэньні:
«Маці кажа, што яго забілі. Маці, якая зь ім жыла апошні час, бачыла яго заўсёды, сачыла за яго грамадзка-палітычнай дзейнасьцю, бачачы яго перасьлед... Маці адкрыта нам сёньня заявіла, што яго забілі...»
Пакуль жа сваякі і паплечнікі чакаюць вынікаў экспэртызы аб прычынах сьмерці Віктара Чайкоўскага.
Берасьцейскі прадпрымальнік Уладзімер Катрыч так узгадвае свайго сябра і паплечніка:
«Па жыцьці Віця заўсёды быў вясёлы, ніколі не адчайваўся, добры, заўсёды мог прыйсьці на выручку і прадпрымальнікам усім... Людзі званілі яму, ніколі нікому ні ў чым не адмаўляў, змагаўся за ўсіх. Добры быў хлопец, канечне... Цяжка гаварыць, але вось нават ня верыцца, што здарылася...»
Пахаваюць Віктара Чайкоўскага, як мяркуецца, у чацьвер у Берасьці. Да гэтага часу з-за мяжы павінны прыехаць ягоныя сваякі.