Згодна з дакумэнтам, парлямэнцкія выбары 23 верасьня 2012 году ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам, а ўлада і ў 2012 годзе працягвала палітыку рэпрэсіяў.
Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Мікалай Лазавік так пракамэнтаваў Свабодзе гэтае рашэньне:
«Нашы „кантралёры“, якія назіраюць за выбарамі ў Беларусі, часам не заўважаюць у сваім воку бервяна, а ў нас бачаць нават пылінку. Місія БДІПЧ АБСЭ правяла маніторынг апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША. У іхняй справаздачы няма ніводнага радка бязь вельмі сур’ёзных заўваг. І калі б хоць адна такая заўвага была на адрас беларускіх выбараў, нас бы размазалі па ўсіх старонках інтэрнэту.
Але ж для ЗША гэта лічыцца дэмакратычным. Нават тое, што з 40 штатаў, у якіх праводзілася назіраньне за прэзыдэнцкімі выбарамі, рэальная магчымасьць назіраць была толькі ў чатырох. У астатніх — альбо абмежаванае назіраньне, альбо, як у штаце Тэхас і яшчэ пяці штатах, сказалі: як толькі назіральнік падыдзе да выбарчага ўчастку бліжэй чым на 30 мэтраў, ён адразу апынецца ў паліцэйскім участку. І ніякіх санкцыяў супраць арганізатараў выбараў у ЗША няма.
А ў нас — хоць, паводле справаздачы БДІПЧ АБСЭ, апошнія выбары прайшлі і больш дэмакратычна, і больш свабодна, і больш галоснасьці было, — санкцыі гэтыя застаюцца».