Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Чарных: «Чатырох мужоў не хачу, але чацьвёртай жонкай буду»

абноўлена

Вольга Чарных
Вольга Чарных

Журналістка Радыё Рацыя Вольга Чарных апавяла пра свой выбар стаць мусульманкай і адказала на пытаньні падчас дыскусіі, арганізаванай «Менскім эўрапейскім клюбам».

Вольга сказала, што пасьля інтэрвію, якое яна дала рэсурсу Onliner.by, у сеціве зьявілася вельмі шмат камэнтароў у бок мусульманаў у Беларусі і ў сьвеце, а таксама выпадаў супраць яе асабіста.

Дзяўчына, для якой мусульманства спачатку было аб’ектам навуковага інтарэсу, а пасьля стала рэлігіяй, лічыць, што мусульманства не нясе ў сабе пагрозу для эўрапейскага грамадзтва, бо сапраўдныя мусульмане падпарадкоўвацца законам тых краінаў, дзе яны жывуць.

«Праз адсутнасьць ведаў шмат людзей лічаць мусульманаў барбарамі і цемрашаламі, у той час, як, напрыклад, атэістаў — інтэлектуаламі», — адзначыла Вольга Чарных.

Вольга казала раней, што знайшла сабе мужа-мусульманіна і неўзабаве зьбіраецца паехаць да яго ў Бахрэйн. Адказваючы на пытаньне асабістага характару, яна сказала, што лічыць нармальным, што Каран дазваляе мужчыну мець чатырох жонак, калі ён мае магчымасьць забясьпечыць для іх годнае жыцьцё. «Я ня супраць быць хоць і чацьвёртай жонкай. Аднак сабе чатырох мужоў не хачу. Ім жа гатаваць трэба, мыць, прыбіраць. І яшчэ дзяцё кожнаму нарадзіць», — адказала журналістка.

У Беларусі, паводле Вольгі Чарных, існуе праблема дыскрымінацыі мусульманаў, асабліва жанчын, якія носяць хустку. «Такая праблема існуе і ва ўсім сьвеце. Напрыклад, у той жа лібэральнай Нарвэгіі мусульманка можа стаць прафэсарам унівэрсытэту ці служачай банку, аднак дэканам факультэту ці кіраўніком банку ня стане. У Беларусі многія фірмы не бяруць на працу жанчын, якія носяць хустку і доўгую спадніцу, таксама дзеці з мусульманскіх сем’яў сустракаюцца з кпінамі ў школе. Гэтую праблему складана вырашыць, бо мэнтальнасьць чалавека адмаўляе іншае, не падобнае да яго самога», — сказала Вольга Чарных.

Падтрымаць Вольгу прыйшлі яшчэ некалькі беларускіх жанчын-мусульманак, якія вядуць традыцыйны для сваёй рэлігіі лад жыцьця.

ПОЎНЫ ВІДЭАЗАПІС ДЫСКУСІІ

Дыскусія пра іслам у Эўропе (частка 1)
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:53:47 0:00

Дыскусія пра іслам у Эўропе (частка 2)
пачакайце

No media source currently available

0:00 1:01:54 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG