Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: Я рабіў палітычныя памылкі, але ніколі ня здраджваў прынцыпам


Онлайн з Анатолем Лябедзькам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:00 0:00

Онлайн з Анатолем Лябедзькам

На сайце svaboda.org адбылася онлайн-канфэрэнцыя лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прапанаваў правесьці аўдытарскую праверку дапамогі, якую выдзяляюць дэмакратычныя краіны на падтрымку грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Пра гэта ён заявіў у канцы траўня ў Брусэлі на пасяджэньні рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэрства» («Эўранэст»).

Як да гэтай ідэі паставіліся іншыя лідэры апазыцыйных партыяў і структураў грамадзянскай супольнасьці?

Ці існуе сярод іншых дэмакратычных сілаў падтрымка ідэі АГП пра неабходнасьць праймэрыз?

Як лідэр АГП ставіцца да ініцыятывы пра «народны рэфэрэндум» тройкі — БНФ, «Гавары праўду» і «За свабоду»?

Анатоль Лябедзька

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў вёсцы Трылес Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Скончыў факультэт гісторыі і францускай мовы Менскага пэдагагічнага інстытуту, юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Дэпутат Вярхоўных Саветаў Беларусі 12-га і 13-га скліканьняў. Адзін з ініцыятараў спробы імпічмэнту прэзыдэнта (1996). Ад 2000 году — старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

На Кангрэсе дэмакратычных сілаў у 2005 годзе саступіў усяго некалькі галасоў Аляксандру Мілінкевічу, ледзь ня стаўшы адзіным кандыдатам ад апазыцыі на выбарах прэзыдэнта 2006 году. Балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на выбарах 2008 году.

Падчас выбарчай кампаніі 2010 году быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука. 20 сьнежня 2010 году пасьля падзеяў на Плошчы быў затрыманы ў сваёй кватэры. Да 6 красавіка 2011 году знаходзіўся ў СІЗА КДБ.

За ўдзел у палітычнай дзейнасьці ня раз прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці.

Жанаты, мае сына.


Вашыя пытаньні задавайце, калі ласка,
у камэнтарах да гэтага матэрыяла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG