Сьветлы, дабразычлівы, шляхетны, далікатны, надзейны... Такімі словамі ў жалобе ўспамінаюць мовазнаўцу, журналіста, пэдагога Юрася Бушлякова ягоныя сябры, калегі, вучні. Перадача «Свабода бяз гальштукаў» прысьвечаная Юрасю Бушлякову, які пайшоў з жыцьця 4 чэрвеня.