Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская мова здае пазыцыі сярод абітурыентаў


Толькі 33 564 ўдзельнікі цэнтралізаванага тэставаньня абралі беларускую мову, а на расейскую мову зарэгістраваліся 83 829 чалавек.

Другой па масавасьці стала матэматыка — больш як 76 тысяч ахвотных. На цэнтралізаванае тэставаньне па фізыцы было аформлена і выдадзена 35 756 пропускаў, па хіміі — 14 705, біялёгіі — 24 658, геаграфіі — 1899. На тэст па ангельскай мове зарэгістраваліся 23 389 чалавек. У пункты правядзеньня тэставаньня прыйдуць здаваць усясьветную гісторыю найноўшага часу — 1491 чалавек, а гісторыю Беларусі — 19 174.

Ва ўсіх удзельнікаў цэнтралізаванага тэставаньня ёсьць права яшчэ падчас рэгістрацыі на ЦТ выбіраць, на беларукай ці на расейскай мове яны жадаюць здаваць ЦТ.

Сёлета пісаць тэст па гісторыі Беларусі на беларускай мове пажадалі ўсяго 18,8% ад агульнай колькасьці тых, каму трэба здаваць гэты прадмет, паведамляе газэта «Звязда».

У 2012 годзе аналягічны паказчык складаў 23,5% ад агульнай колькасьці, а ў 2011 годзе — каля 33%.

Фізыку і матэматыку на беларускай мове будуць здаваць крыху больш як 5% удзельнікаў ЦТ, геаграфію — 4,5 %, грамадазнаўства — каля 2%.

Цэнтралізаванае тэставаньне пачнецца ў Беларусі 14 чэрвеня. Сёлета для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставаньні зарэгістраваліся 117 768 чалавек. Летась пра сваё жаданьне паўдзельнічаць у прыёмнай кампаніі на ўзроўні рэгістрацыі на ЦТ заявілі 141 555 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG