СЛУХАЙЦЕ ЖЫВЫ ЭФІР
Прагучыць рэпартаж з прэзэнтацыі кнігі карэспандэнта нашага радыё Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў Менскае мэтро?»
Кніга напісаная па сьлядах судовага працэсу над Дзьмітрыем Канавалавым і Ўладзіславам Кавалёвым, абвінавачанымі ў тэракце ў менскім мэтро 11 красавіка 2011 году, калі загінулі 15 чалавек.
Вы таксама пачуеце інтэрвію з экалягічнай актывісткай, якая жыве ў Стамбуле і якая брала ўдзел у цяперашніх пратэстах у Турцыі.
У сэрыі партрэтаў улады наш карэспандэнт раскажа пра кіраўніка Менскай воласьці Барыса Батуру.
Чэрвень з Быкавым — пра спадчыну пісьменьніка гаворыць дырэктар Беларускага інстытуту культуры і мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўт Кіпель.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio