Таму дзіўна, што ні ў 5-томнай «Энцыкляпэдыі літаратуры і мастацтва Беларусі», ні ў 18-томнай «Беларускай энцыкляпэдыі» няма нават маленечкага артыкульчыка «Казка літаратурная». Сёньня некаторыя з кніг беларускіх літаратурных казак дзецям рэпрэзэнтуе пісьменьнік Уладзімер Сіўчыкаў.
Зьмешчаныя ў кнізе творы «Кветка шчасьця», «Разумная дачка», «Хто дужэйшы?», «Першы заработак», «Сонейка і певень», «Чаму ў зайцаў кароткія хвасты», «Вожыкаў суд» і іншыя, віртуозна напісаныя ў большасьці сваёй на аснове беларускіх народных паданьняў і легенд. Але з ня меншым майстэрствам пераказаў Мэтар бурацкую казку «Крошачка хлеба», нанайскую «Айога», ненецкую «Тры браты», усходнія «Ганарысты конь» і «Дзяўчына і кілім».
КАЗКІ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕНЬНІКАЎ. [Укладальнік І. Чаплаводзкая. Мастак К. Шаранговіч]. — Мн. : Юнацтва, 1983
Натуральна, што ўвайшлі ў зборнік найперш рэчы, якія сталі ўжо хрэстаматыйнымі: «Вавёрчына гора» Васіля Віткі, «Чортаў скарб» Уладзімера Караткевіча, «Быліна пра касьмічнае падарожжа Мураша Бадзіні» Максіма Танка...
Калі даверыцца ўкладальніцы, дык можна прыйсьці да высновы, што беларускіх паэтычных казачных тэкстаў удвая болей, чым празаічных, бо ў зборніку іх 27 і 14 адпаведна.
Сумнеўным падаецца і алфавітны, паводле прозьвішчаў літаратараў, прынцып падачы тэкстаў. Паводле яго атрымалася, што творы бясспрэчных клясыкаў, «жывёльныя» казкі «Мушка — Зелянушка і Камарык — насаты тварык» Максіма Багдановіча і «Рак — вусач» Якуба Коласа апынуліся далёка адзін ад аднаго. Ці не лепш было б кіравацца прынцыпам храналягічным, паводле датаў нараджэньня пісьменьнікаў? Прынамсі, гэта дазволіла б адсачыць эвалюцыю жанру, лёгіку з’яўленьня побытавых рэалій.
Уладзімер Ягоўдзік. СОНЕЙКА, СЬВЯЦІ! Казкі. [Мастак У. П. Савіч]. — Мн. : Юнацтва, 1988
У даўнія-даўнія часы жыў-быў пан. Цяжка жылося ў яго сялянам. А яшчэ горш стала, калі цмок па панавай просьбе скраў з неба сонца. Каб вярнуць сонейка добрым людзям і выпраўляецца ў нялёгкую і небясьпечную дарогу Яська-каваль са сваімі, як аказалася, падспуднымі памагатымі царэвічам дый панічам.
У кнігу ўвайшлі яшчэ дзьве казкі: «Прыгоды Званочка» і «Зайка, тупні ножкай!..»
Усё, што ні робіць Уладзімер Ягоўдзік — піша казкі дзецям, рэдагуе газэту «Дзеці і мы» або часопіс для падлеткаў «Бярозка», засноўвае і выдае альманах «Лесавічок», бароніць птушак Бацькаўшчыны, праводзіць шматлікія літаратурныя сустрэчы са школьнікамі, — атрымліваецца ў яго высокапрафэсійна і гожа.
Пятро Васючэнка. ЖЫЛІ-БЫЛІ ПАНЫ КУБЛІЦКІ ДЫ ЗАБЛОЦКІ. Казачныя аповесьці [Мастак У. Лукашык]. — Мн. : Мастацкая літаратура, 2003
«Варголы», «Цар Максімілян», «Кіт Велярыб», «Яйка ад Куры Шчабятуры», «Здарэньне на Дзяды», «Каханьне ката Буркуна» — у гэтых і іншых казках, якія сюжэтна зьвязаныя паміж сабою, з мяккім гумарам разказваецца пра неверагодныя прыгоды і авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага. Гратэск, гіпэрбала, вясёлыя парадоксы, іронія, тактоўнае насьледаваньне традыцыям Яна Баршчэўскага — усё гэта стварае атмасфэру своеасаблівую, трохі алягічную, а таму і слоўнічак, дзе тэрміны разьмешчаны не ў алфавітным парадку, успрымаецца магчымым.
Дзякуючы тонкаму прачытаньню тэкстаў, выключнаму густу і найдасканалай кампутарнай графіцы мастака Ўладзімера Лукашыка выданьне было прэміравана на кніжных фэстах у Менску, у Маскве і ў Браціславе.
Уладзімер Караткевіч. ЛЕБЯДЗІНЫ СЬКІТ. Казкі. [Укладальнік А. С. Масла. Мастак М. Купава]. — Мн. : Мастацкая літаратура, 2009
Непаўторная мова, дасканалы стыль, а таксама любоў да жыцьця, што нясуць героі казак Уладзімера Караткевіча, — усё гэта з першых радкоў захопіць і дзяцей, і дарослых. Малыя з цікавасьцю праслухаюць або прачытаюць творы «Жабкі і Чарапаха», «Вясна ўвосень», «Незвычайная котка». Падлеткам адрасаваныя шчымлівыя «Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў», лірычная «Вужыная каралева», культавая, нацыянальна адметная, бо пра такую культуру і страву, як бульба, «Кацёл з каменьчыкамі». А чытач дарослы, можа, адкрые для сябе Караткевіча — геніяльнага казачніка.
Усё ў гэтай кнізе дасканала і выверана, як форма — фармат, папера, так і зьмест — і прадмова «У нейкім прыгожым краі» Пятра Васючэнкі, і тэксты, падабраныя Аленай Масла, і акварэльныя ілюстрацыі Міколы Купавы. Зусім ня лішнім глядзіцца тут і аўтабіяграфічны нарыс Майстра «Дарога, якую прайшоў».
Уладзімер Дубоўка. КАЗКІ. [Мастак Г. Скамарохаў]. — Мн. : Народная асьвета, 1968