«Амэрыканцы разумеюць, што няма сэнсу ўводзіць санкцыі супраць КБ „Радар“ , і не ўводзіць іх супраць „Белтэхэкспарту“ , бо за кожным з гэтых прадпрыемстваў стаіць беларускі рэжым. Амэрыканцам Беларусь у гэтым сэнсе нецікавая, ім цікавая. Ім цікавы Іран», — мяркуе дасьледчык унівэрытэту Гумбальдта ў Бэрліне Сяргей Богдан.
Паведамленьне пра тое, што ЗША скасавалі санкцыі супраць двух беларускіх прадпрыемстваў «Белтэхэкспарт» і «БелОМО» выклікала шырокую дыскусыю і дала глебу да шматлікіх вэрсіяў. Большасьць зь іх разглядае інфармацыю ў кантэксьце беларуска-амэрыканскіх стасункаў. Аднак мала хто зьвяртае ўвагу на канкрэтныя абставіны, у якіх адбываецца зьняцьцё санкцый.
Разам з двума беларускімі прадпрыемствамі ад санкцый пазбавіліся яшчэ паўтара дзясяткі кампаніяў зь Ірану, Сырыі, Кітаю, Паўночнай Карэі і Вэнэсуэлы. Фармальная падстава — тэрмін дзеяньня санкцый скончыўся 23 траўня 2013 году.
Гэтыя санкцыі былі ўведзеныя паводле Акту пра нераспаўсюд , які тычыцца Ірану, Сырыі і Паўночнай Карэі. У Акце пералічваюцца кампаніі з розных краінаў. Акт у прыватнасьці мае на мэту паўзьдзейнічаць на сытуацыю на Блізкім Усходзе.
Сяргей Богдан лічыць, што цяпер ўрад ЗША прадпрымае захады для таго, каб дасягнуць кампрамісу на Бліжнім усходзе.
Сяргей Богдан: «Паведамленьне пра скасаваньне санкцый ня варта разглядаць у беларускім кантэксце. Гэта спробы намацаць дыпляматычныя каналы, па якіх можна знайсьці мірныя шляхі ўрэгуляваньня напружанай сытуацыі зь Іранам. І ў прыватнасьці гэта робіцца так: літаральна сёньня стала вядома пра тое, што здымаюцца абмежаваньні на пастаўкі ў Іран у галіне інфармацыйных тэхналёгіяў. Такім чынам Ірану даюць сыгналь: можна распачаць перамовы».
Сапраўды, сёньня стала вядома, што ЗША плянуе скасаваць гандлёвыя санкцыі, якія абмяжоўваць продаж іранскім грамадзянам мабільных тэлефонаў, лэптопаў і мадэмаў. Гэта робіцца з мэтай падвышэньня доступу іранцаў да Інтэрнэту, які ў Іран досыць жорстка кантралюцца. Гандлёвыя абмежаваньні дзейнічаюць ад 1992 году.
Сяргей Богдан адзначае, што санкцыі на «Белтэхэкспарт» і «БелОмо» накладаліся яшчэ тады, калі ніякіх доказаў таемнай супрацы паміж Беларусьсю і Іранам у вайскова-тэхнічнай сфэры не было».
«А зусім нядаўна Іран пахваліўся тым, што мае сродкі радыё-электроннай барацьбы, атрыманыя зь беларускага боку», — адзначае Богдан. — «Гэта адзіны зафіксаваны факт, а санкцыі здымаюцца!»
Сапраўды, амэрыканскі беспілётнік, які «прызямлілі» іранцы, 4 сьнежня 2012 году, быў захоплены пры выкарыстаньні беларускай тэхнікі. Гэта пацьвердзіў Радыё Свабода прадстаўнік «Радару» Сяргей Фірсакоў.
Сяргей Фірсакоў: «Была інфармацыя, што кіраваньне бесьпілётнікам, які іранцы прызямлілі, парушылі праз радыёэлектроннае падаўленьне навігацыйных спадарожнікавых сыстэмаў. А „Радар“ якраз піша на сайце, што яны сыстэмы па падаўленьні gps робяць».
Іран паведаміў пра захоп амэрыканскага бесьпілётніка 4 сьнежня 2012 году. ЗША спачатку адмаўлялі гэты факт, але пазьней Іран прадэманстраваў свой трафэй.
«Санкцыі, уведеныя супраць прадпрыемстваў, у тым ліку і беларускіх, — гэта палітычныя меры прэвэнтыўнага характару, — тлумачыць Сяргей Богдан. — Яны маюць на мэце абмежаваць доступ Ірана да ўзбраеньня і да вайсковых тэхналёгій. Пакрыўджаных такім стаўленьнем з боку амэрыканскага ўраду вельмі шмат. У тым ліку і з боку эўрапейскіх краінах».
Богдан нагадвае выпадак, калі ў сакавіку пад санкцыі мог трапіць нават Deutschebank
Паведамленьне пра тое, што ЗША скасавалі санкцыі супраць двух беларускіх прадпрыемстваў «Белтэхэкспарт» і «БелОМО» выклікала шырокую дыскусыю і дала глебу да шматлікіх вэрсіяў. Большасьць зь іх разглядае інфармацыю ў кантэксьце беларуска-амэрыканскіх стасункаў. Аднак мала хто зьвяртае ўвагу на канкрэтныя абставіны, у якіх адбываецца зьняцьцё санкцый.
Разам з двума беларускімі прадпрыемствамі ад санкцый пазбавіліся яшчэ паўтара дзясяткі кампаніяў зь Ірану, Сырыі, Кітаю, Паўночнай Карэі і Вэнэсуэлы. Фармальная падстава — тэрмін дзеяньня санкцый скончыўся 23 траўня 2013 году.
Гэтыя санкцыі былі ўведзеныя паводле Акту пра нераспаўсюд , які тычыцца Ірану, Сырыі і Паўночнай Карэі. У Акце пералічваюцца кампаніі з розных краінаў. Акт у прыватнасьці мае на мэту паўзьдзейнічаць на сытуацыю на Блізкім Усходзе.
Сяргей Богдан лічыць, што цяпер ўрад ЗША прадпрымае захады для таго, каб дасягнуць кампрамісу на Бліжнім усходзе.
Кіраваньне бесьпілётнікам, які іранцы прызямлілі, парушылі праз радыёэлектроннае падаўленьне навігацыйных спадарожнікавых сыстэмаў. А „Радар“ якраз піша на сайце, што яны сыстэмы па падаўленьні gps робяцьСяргей Фірсакоў