Як паведаміў Палецкіс БелаПАН на мінулым тыдні, пасьля абмеркаваньня на пасяджэньні камітэту ў дакумэнт можна будзе ўносіць папраўкі і прапановы. У жніўні камітэт разгледзіць даклад у другім чытаньні, а ў верасьні ён будзе вынесены на абмеркаваньне пленарнай сэсіі Эўрапарлямэнту.
Даклад быў падрыхтаваны па выніках візыту Юстаса Палецкіса ў Менск 18–21 сакавіка, Спадар Палецкіс сустрэўся тады з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
Дакумэнт выклікаў у Беларусі неадназначную рэакцыю. Прадстаўнікі апазыцыі і праваабаронцы абурыліся, што ў ім сказана пра паляпшэньне сытуацыі з правамі чалавека ў краіне ў 2012 годзе.
Сам аўтар дакладу сьцьвярджае, што такую выснову ён зрабіў на падставе інфармацыі, разьмешчанай на праваабарончым сайце spring96.org, дзе паведамлялася, што ў 2012 годзе ў Беларусі было зафіксавана ў тры разы менш рэпрэсіяў, арыштаў, затрыманьняў і ператрусаў, чым у 2011 годзе.
Падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце Радыё Свабода 24 траўня Палецкіс прызнаў, што фармулёўка пра «паляпшэньне сытуацыі з правамі чалавека» ў справаздачы няўдалая і будзе зьмененая:
«Так, я лічу, што гэтая фармулёўка атрымалася няўдалай, недакладнай. Гэта адбылося таму, што даводзілася скарачаць вялікі тэкст, і там падаваліся дадзеныя на аснове назіраньняў „Вясны“, што ўсё ж колькасьць рэпрэсіяў зьменшылася, што не было вынесена ніводнага сьмяротнага прысуду, хоць раней вынесеныя прыводзіліся ў выкананьне. Згодзен, з нагоды таго, што ў гэтым годзе назіраецца паляпшэньне — фармулёўка няўдалая, і яна будзе выпраўленая і мной, і маімі калегамі», — сказаў літоўскі эўрадэпутат.