Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа Гайдукова ў судзьдзі


Андрэй Гайдукоў
Андрэй Гайдукоў

Матэрыялы крымінальнай справы адносна Андрэя Гайдукова, які абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве, паступілі ў Віцебскі абласны суд.

Андрэю прад'яўленае абвінавачаньне паводле ч. 1 арт. 14 і паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу, якія прадугледжваюць адказнасьць за здраду дзяржаве.

Андрэй Гайдукоў пад вартай. Яго пакуль у Віцебск не этапавалі. Магчыма, этап будзе на гэтым тыдні.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведамілі ў Віцебскім абласным судзе. Там таксама сказалі, што прызначаны судзьдзя, які будзе разглядаць справу. Аднак яго імя ў судзе пакуль не называюць. Дата працэсу таксама пакуль не прызначаная, але яна можа стаць вядомай «не раней як за 14 дзён да пачатку судовага разбору».

На пытаньне, ці будзе гэты працэс адкрытым, намесьнік старшыні суду Сяргей Бондараў адказаў так:

«Датуль, пакуль не прызначаная дата судовага разбору, судзьдзя ня вызначыўся – адкрытае ці закрытае. Пакуль гэта невядома».

Адносна будучага працэсу маці Андрэя Вольга Гайдукова сказала карэспандэнту Свабоды: «Я нават не хачу загадваць, бо ўсё ня мае сэнсу — як захочуць, так і зробяць. У мяне не спытаюць. Вядома, мне было б лепш, каб паседжаньне было адкрытым. Што там хаваць? Я ня думаю, што там ёсьць нешта, каб хаваць. З нашага боку, я маю на ўвазе, з боку Андрэя».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG