Найлепшым фільмам Канскага кінафэстывалю прызнана «Жыцьцё Адэль» рэжысэра Абдэлаціфа Кешыша. Рэжысэры, якія здаваліся фаварытамі, — без узнагародаў.
66-ы Канскі кінафэстываль завяршыўся тым жа, чым і пачаўся — авацыямі Стывэну Сьпілбэргу. Знакаміты рэжысэр выдатна глядзеўся ў незвычайным для сябе амплюа — старшыні журы. Экспэрты непакоіліся, ці адзін з самых касавых дзеячаў Галівуду зможа належным чынам ацаніць па вартасьці экстравагантнае фэстывальнае кіно.
Сьпілбэрг зрабіў рызыкоўны крок, аддаўшы «Залатую пальмавую галінку» сьмеламу фільму Кешыша, які кідае выклік традыцыйным каштоўнасьцям. Зрэшты, Сьпілбэрг заўжды быў прыхільнікам аднаполых шлюбаў. У 2008 годзе ён і жонка ахвяравалі 100 тысячаў даляраў у падтрымку кампаніі на карысьць ЛГБТ.
Як распавёў Кешыш на прэсавай канфэрэнцыі, «Жыцьцё Адэль» — гэта фільм пра каханьне, ён распавядае гісторыю маладой дзяўчыны, якая шукае сябе ў жыцьці.
Урэшце галоўная гераіня спрабуе сэкс зь іншай дзяўчынай. У фільме шмат сцэнаў на мяжы з парнаграфіяй.
Акрамя «залатой пальмавай галінкі» для рэжысэра, выканаўцы галоўных ролях Адэль Экзаркопулас і Леа Сэйду атрымалі ганаровыя дыплёмы — за рэалізм і самаадданасьць.
«Ніводнай крытычнай рэцэнзіі я за гэтыя два тыдні не прачытаў. Але фільм Кешыша сапраўды выдатны. Выдатная гісторыя каханьня, выдатная праца актораў. Спадзяюся, ён будзе пасьпяховым у пракаце», — сказаў Стывэн Сьпілбэрг.
Другі па значнасьці прыз фэстывалю атрымаў м’юзыкал братоў Коэнаў «Унутры Льюіна Дэвіса». Па ўзнагародай выйшаў актор фільму Оскар Айзэк, а ўручала знакамітая «хічкокаўская бляндынка» Кім Новак.
Прыз за найлепшы сцэнар атрымала стужка «Дотык граху» Цзя Чжанкэ. Галоўныя акторскія ўзнагароды атрымалі Бэрэніс Бэжо (за працу ў карціне «Мінуўшчына» іранца Асгара Фархадзі) і Брус Дэрн, які сыграў галоўную ролю ў фільме Артура Пэйна «Небраска». Атрымліваючы прыз, акторка расплакалася ад шчасьця.
Фільмы Содэрбэрга, Паланскага і Азона, якія на першы погляд здаваліся фаварытамі — без узнагародаў.
Крытыкі мяркуюць, што сёлетні фэстываль атрымаўся не такім моцным як летась. Аднак фільм-пераможцу ацэньваюць высока. Як падкрэсьліў у інтэрвію Эўрарадыё Гендырэктар УП «Кінавідэапракат» Васіль Коктыш, фільм «Жыцьцё Адэль», нягледзячы на эратычныя сцэны, плянуюць паказаць і ў беларускіх кінатэатрах. Увосень.
Беларусь, як заўжды была прадстаўленая сьціпла. Але небезвынікова. Дзіцячыя фільмы і дакумэнталістыка Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» зацікавалі прадстаўнікоў міжнародных фэстываляў. Па выніках паказаў плянуецца ўдзел беларускіх анімацыйных фільмаў у кінафэстывалі Festival Internacional de Cine de Gijon (Гішпанія) і фэстывалі дзіцячага кіно ў Фінляндыі. Фільм для дзяцей «Рыжык у Залюстроўі» плянуецца прадставіць на Festival Internazionale Cinema Donne di Firenze ў Італіі, — паведамілі ў беларускім павільёне.
Фільм «Драўляны народ» рэжысэра Віктара Аслюка можа трапіць на Фэстываль дакумэнтальнага кіно ў Нью-Ёрку, міжнародны кінафэстываль Jewish International Festival і Europa Film Akt.
Рэжысэр і прадусар Канстанцін Фам у перадапошні дзень працы Канскага кінакірмашу прэзэнтаваў кароткамэтражную стужку «Чаравічкі» пра падзеі галякосту і падзяліўся ідэяй зьняць налета паўнацэнны фільм з Наталі Портман у галоўнай ролі.
Рызыкоўны выбар Сьпілбэрга

Беларускі ўдзел