Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За «Белтрансгазам» – «Кіргізгаз»

абноўлена

Расейскі «Газпром» набывае газатранспартныя і газаразьмеркавальныя сыстэмы краін-суседзяў.

У мінулую суботу кіргіскі ўрад ухваліў праект пагадненьня з урадам Расеі, якое прадугледжвае прыватызацыю дзяржаўнага пакета акцый «Кіргізгазу» расейскім «Газпромам». Пра гэта паведаміў Інтерфакс.

У дамове прапісана, што «Газпром» гарантуе ўкладаньне інвэстыцый у мадэрнізацыю і рэканструкцыю газавай інфраструктуры рэспублікі ў памеры прынамсі 645 мільёнаў даляраў на працягу 5 гадоў. «Газпром» таксама бярэ на сябе даўгі «Кіргізгазу», якія на канец 2012 году складалі 31 млн. даляраў. Акрамя таго, расейскі газавы канцэрн бярэ на сябе абавязацельства бесьперабойна забясьпечваць газам кіргіскіх спажыўцоў.

У цяперашні час 87% акцый «Кіргізгазу» належаць дзяржаве, 4,5% – сацыяльнаму фонду краіны, 8,5% – прыватным асобам.

Як паведаміў аглядальнік кіргіскай службы нашага радыё Айданбэк Ташкенбаеў, невядома, за колькі Бішкек прадае «Газпрому» «Кіргізгаз». Аднак прэзыдэнт Алмазбэк Атамбаеў неаднойчы выказваўся за тое, каб прадаць газавую сыстэму краіны за сымбалічную суму $1 дзеля стабільнага газазабесьпячэньня спажыўцоў. «Нам патрэбны не «Кіргізгаз», а газ» – заяўляў кіраўнік дзяржавы.

Паводле А.Ташкенбаева «Кіргізгаз» – у асноўным газаразьмеркавальная сыстэма, ёсьць толькі адна галінка газаправоду, якая ідзе за мяжу, у Казахстан. Аднак Казахстан будуе новы газаправод, які абмінае Кіргізстан.

На пытаньне, ці выклікала рашэньне ўраду пратэсты апазыцыі, Айданбэк Ташкенбаеў адказаў:

«Не. У нас і апазыцыя і ўрад хочуць дагадзіць Крамлю, каб Крэмль іх палюбіў. Так што калі ласка, ніхто ня супраць».

Нагадаем, што беларуская газатранспартная сыстэма «Белтрансгаз» была цалкам прададзеная «Газпрому» напрыканцы 2011 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG