Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максім Бакіеў, завочна асуджаны на 25 гадоў, абскардзіць прысуд


Максім Бакіеў
Максім Бакіеў

Адвакат Максіма Бакіева, малодшага сына былога прэзыдэнта Кыргызстану Курманбэка Бакіева, абскардзіць прысуд .

У сярэдзіне траўня ў Бішкекскі гарадзкі суд паступіла апэляцыйная скарга адваката Бакіева, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду Кыргызстану.

Суд завочна прысудзіў Бакіева-малодшага да 25 гадоў зьняволення за шэраг злачынстваў у эканамічнай сфэры і карупцыю, «заключэньне кантракту, ажыццяўленьне дзяржаўных закупак насуперак інтарэсам рэспублікі».

Адвакат, які абараняе Максіма Бакіева, быў прадастаўлены яму Міністэрствам юстыцыі Кыргызстану, паколькі абаронцы сына экс-прэзыдэнта не зьяўляліся на судовыя паседжаньні.

Пасьля зьмены ўлады ў Кыргызстане ў красавіку 2010 года Максім Бакіеў, які займаў пры сваім бацьку, прэзыдэнце Курманбэку Бакіеву, пасаду дырэктара Цэнтральнага агенцтва па развіцьці, інвэстыцыях і інавацыях, пражывае ў Вялікай Брытаніі, якая адмаўляе ў яго экстрадыцыі на радзіму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG